it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 17

001

Санта Марыя Маджорэ -- адная з чатырох галоўных базылік Рыму. Пра яе заснаваньне існуе легенда. Нібыта ў 352 годзе Папу Ліберу і заможнаму рымляніну прысьнілася Мадонна і загадала на тым месцы, дзе заўтра зьявіцца сьнег, збудаваць храм. Нараніцу, 5 жніўня 352 году на Эсквіліне, дзе цяпер знаходзіцца базыліка, ляжаў сьнег.
Той храм зьмяніла базыліка, збудаваная ў 440-х гадах Папам Сыкстам ІІІ. Шматкроць базыліка дабудоўвалася, упрыгожвалася.
Званіца базылікі (75 мэтраў) -- найвышэйшая ў Рыме, збудаваная ў 1377 годзе. Сучасны фасад узьнік у 1740.
У храме захавалася мазаіка XIV стагодзьдзя.


+IMG_9702

+IMG_9714

+IMG_9718

+IMG_9719

+IMG_9734

+IMG_9738

+IMG_9738

+IMG_9742

+IMG_9751

+IMG_9753

+IMG_9754

+IMG_9761

+IMG_9766

+IMG_9778

+IMG_9779

+IMG_9786

+IMG_9794

+IMG_9830

Тэгі: