it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 15

001

Прыехаўшы ў Рым, я адразу адправіўся глядзець Калізэй. Гэтая манумэнтальная пабудова створаная ў 80 годзе нашай эры, будова ішла ўсяго 5 гадоў.

Вядома, Калізэй уражвае. Адкуль не глядзі на яго -- не ўяўляеш, як 2000 гадоў таму без сучаснай тэхнікі і матэрыялаў удавалася рабіць такое.

002

Асноўнае прызначэньне Калізэю -- арэна для глядыятарскіх баёў. Памятаеце славуты знак -- альбо падняты, альбо апушчаны вялікі палец?..

003

Разбурэньне Калізэю распачалі варвары. Таксама ў розны час ён быў крэпасьцю розных рымскіх родаў.

004

Уваход у Калізэй платны -- 12 эўра дарослым, 7,5 -- моладзі да 24 гадоў. Найвыгадней у Рыме купляць "Roma Pass" -- білет ва ўсе музэі за 23 эўра. Акупляецца ўжо на трэцім музэі.

005

Калізэй шмат у чым адноўлены і якасна закансэрваваны. Рэзануў мяне хіба што сучасны ліфт. Згадаліся нашыя "рэстаўратары" з Мірскім замкам.

006

Калізэй у Рыме -- самае папулярнае месца, як Эйфелева вежа ў Парыжы.

007

Коткі жывуць проста на былой арэне, і ніхто іх не чапае.

008

У калідорах Калізэю прахалода нават у сьпякотны дзень

009

Турыстаў тут -- як мурашоў. Асабліва кітайцаў, ад якіх нікуды ў Эўропе не схавацца.

010

Аднак кошты ля Калізэю неапраўдана высокія. Тыя самыя сувэніры я прыдбаў на адной з рымскіх вулачак ўдвая таньней

011

У Калізэі мяне не пакідала адчуваньне, нібыта патрапіў у падручнік па гісторыі

012

Увогуле, Рым -- горад-музэй. Хаця самі рымляне вядуць занадта актыўны, далёка не музэйны лад жыцьця

013

Калізэй глядзіцца высакародна з любога наўкольнага пункту

Тэгі: