it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 05

stoks

Адбылася інтэрнэт-прэзэнтацыя хіта гурту "Стокс" "Пад купалам нябёс" у беларускім варыянце. Песьня была перакладзена ў межах праэкту "Тузін. Перазагрузка".

Стокс. Пад купалам нябёс
(муз. і сл. -- Стокс, пераклад не беларускую Глеба Лабадзенкі)

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ (3,8 мб)

the Stokes – Пад купалам нябёс

Як стужачцы ня віцца… За рукі як ня брацца…
Юркоча жвір усё хуччэй…
І хочацца адкрыцца… І хочацца нарвацца…
На што-нішто паярчэй…

Пад купалам блакітных нябёс
Калыша нас мелодыяй лёс
Мы будзем іграць з табой
Будзем іграць на “біс”

На хвалі самай чыстай альбо
На вастрыні стралы мы з табой
Разам падаем уніз…

За тыднем будзе тыдзень… Камусьці зноў балюча…
Не пакідаем сьлядоў…
А мы ўсё пасьпелі… І сны нас зноў закруцяць…
Між ворагаў і сяброў…

Пад купалам блакітных нябёс
Калыша нас мелодыяй лёс
Мы будзем іграць з табой
Будзем іграць на “біс”

На хвалі самай чыстай альбо
На вастрыні стралы мы з табой
Падаем уніз…
Мы падаем ўніз

Пад купалам блакітных нябёс
Калыша нас мелодыяй лёс
Мы будзем іграць з табой
Будзем іграць на “біс”

На хвалі самай чыстай альбо
На вастрыні стралы мы з табой
Падаем уніз…
Проста падаем ўніз…

Тэгі: