it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 31

найцікавейшы камэнтар на сайце "Нашай Нівы":

Ні расшыфроўкі бартавых самапісцаў, ні апошняга эфіру пілётаў, ні пэўных сьведак, ні працы камісіі, ні экспэртызы ‑‑ а ў Міністэрства абароны ўжо гатовы адказ ‑‑ птушка!

Су‑27 ‑‑ зьнішчальнік‑перахватчык, ён створаны для бою, дзе імаверныя любыя перашкоды.

Ня тое што птушкі, а мэталічныя аскепкі, кулі ‑‑ ажно супраць такога закладзены разьлік. У Су‑27 два рухавікі і няхай адзін нават цалкам будзе зьнішчаны ‑‑ на другім можна сесьці.

Сам рухавік ‑‑ АЛ‑31Ф ‑‑ мае тры каналы падачы паветра і дадатковы кампрэсар, які нагнятае ціск на старце і на малых хуткасьцях. Хоць бы ў паветразаборнік патрапіў ватнік з валёнкамі ‑‑ гэта не спыніла б рухавік. Для АЛ‑31Ф (і СУ‑27 адпаведна) не існуе панятку «нялётнае надвор’е» ‑‑ пясочная бура, град, залева сьцяною, сьнежная завея (а гэта як паўсотні птушак за хвіліну) ‑‑ ён будзе працаваць!

Па тым, як імкліва ўпаў самалёт, па тым, што ён не гудзеў надрыўна, не губляў курсу, не завальваўся ў крэн (што характэрна пры пашкоджаньні аднога рухавіка), можна меркаваць, што спыніліся ці рэзка страцілі цягу сынхронна абодва рухавікі.

Прычынай такога можа быць альбо адмова сыстэмы кіраваньня рухавікамі (прывадаў, электронікі, аўтаматыкі), альбо спыненьне электрасілкаваньня рухавіка. Першае меней імавернае за другое. Другое па плячы гіпатэтычнаму зламысьніку.

Дарэчы, на любых лётнішчах працуе абсталяваньне, што адпужвае птушак на многа кілямэтраў навокал.

Фiгура пiлятажу ўжо была завершаная, выкананая, машына пайшла на адлёт калi на вышынi каля 300 м рухавiкi заглухлi альбо рэзка збавiлi цягу

(«прапаў гук» са словаў сьведак). Калi б у рухавiк патрапiў нейкi прадмет, птушка (але Су‑27 канструкцыйна абаронены ад гэтага!), рухавiк загарэўся б, пусьцiў дыма, зароў. Другi рухавiк iмгненна aўтаматычна ўзяў бы на сябе цягу, шугануў бы фарсажны хвост.

За 2 сэкунды да падзеньня (гэта болей, чым дастаткова) адстрэлiлiся «лiхтары» (каўпакi кабiнаў), але катапультаваньня не адбылося.

Пiлёты па факце мо i героi, але яны хацелi жыць, таму бяз патасу i геройства, «спакойна», штатна, прафэсiйна, як i належыць майстрам такога ўзроўню, адпрацавалi аварыйную сытуацыю з запасам часу для катапультаваньня. Не спрацавала ратавальная аўтаматыка?

Самалёт упаў, можна сказаць жорстка сеў, але загарэўся толькi празь некалькi дзясяткаў сэкундаў. З гэтага становiшча, пакуль не падхапiўся агонь, таксама магчымае катапультаваньне! Чаму яно не адбылося хаця б на зямлi?

Нашы пiлёты, як выглядае, i фiгуру выканалi акуратна, i самалёт бязь цягi адвялi за лес, i час на эвакуацыю выкраiлi з запасам. Але?

Дарэчы, пад Ільвовам, у часе аналагічнага інцыдэнту, пiлёты катапультавалiся пасьля першага ўдару самалёта аб зямлю, калi ўжо нiчога нiкуды нельга было адвесьцi.

Выступ беларускiх вайсковых пiлётаў у краiне NATO меўся стаць пэўным геапалiтычным сыгналам.

Я б не выключаў тут магчымасьць дывэрсii ‑‑ можаце лiчыць гэта прыступам русафобii, але лягiчная сувязь напрошваецца сама. Хто? У Расіі такімі справамі займаецца ГРУ.

Вэрсiя гераiчнага ахвяраваньня жыцьцём прыгожая да сьлёзаў. Але патасныя прамовы могуць захiнуць выкрыцьцё сапраўдных абставiнаў.

Спадзяюся, мiжнародны склад камiсii ўгарантуе праўдзiвае расьсьледаваньне.