it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 29

Штораз, спыняючыся на запраўцы ў дарозе, я ўголас дасылаю тузін праклёнаў інжынэру-будаўніку з-пад Берасьця Пятру Пракаповічу, які кіруе Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.
Рэч у тым, што месяцы тры таму інжынэр-будаўнік Пракаповіч, думаючы, як бы яшчэ нашкодзіць беларускай эканоміцы, узяўся за "дэдалярызацыю" гэтай самай эканомікі. І забараніў, каб на запраўках прымалі валюту (пакінулі толькі на Берасьцейскай трасе /Пеця туды дадому езьдзіць/ і дарозе на аэрапорт).
Ладна, забаранілі -- дык пастаўце на кожнай запраўцы па абменьніку. Бо часта здараецца сытуацыя, калі трэба заліць бэнзыну, а беларускіх грошай няма. Няма таму, што я заўжды захоўваю грошы ў далярах ці эўра. Па-першае, так надзейней. Па-другое, так я меньш марную.

І вось стаіш ты на запраўцы, у баку амаль нічога, а касірка паціскае плячыма: "Вашыя 10 даляраў узяць ня можам..." І мы разам клянем інжынэра-будаўніка з-пад Берасьця Пецю Пракаповіча, які на пасадзе прараба будаўнічага трэста "Цэлінаградпрамбуд" у Казахстане, напэўна, прыносіў Беларусі большую карысьць.

P.S. А сёньня пачытаў у навінах прапанову Мінспорту і турызму -- дазволіць ў прыдарожных кавярнях расплочвацца валютай.
Правая рука ня ведае, што левая робіць...
prokopovich_0

Тэгі: