it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 25

001

Зубры -- гэта ня проста валасатыя каровы з прыгожымі рагамі. Пабачыць іх хаця б аднойчы варта. У заапарку, дзе зубры сядзяць у невялікім вальеры, цяжка зразумець, чым так захапляўся Мікола Гусоўскі. Тут, у Белавескай Пушчы вальер троху большы. Яны ляжаць у цянёчку, п'юць ваду, качаюцца ў пяску. Калі прапануеце пачастунак -- ядуць печыва і падушачкі з шакалядам проста з рук. Аднак захоўваюць нораў і характар. Ледзь што не па іх -- гатовыя тупнуць нагой, а тое і матлянуць галавой у бок асабліва настырных наведнікаў.

Ты адскокваеш, а пасьля дастаеш чарговую падушачку з шакаладам, і вы зноў сябруеце...

003

004

004-2

005

006

007

А гэта -- цэлая сэрыя. Спачатку жывёліна пакачалася ў пяску, а пасьля ўскочыла на ногі. Мне так спадабаліся ягоныя магутныя рухі, што вырашыў выкласьці іх у першароднай чарзе.

009

010

011

012

013

Тэгі: ,