|
Жні
14
|

я быў шчыра перакананы, што “Еўрафорд” — гэта афігенна круты фірмовы сэрвіс, дзе ўсё зробяць як у кіне, а мяне, кліента, будуць насіць на руках. бо кошты там напраўду не дзіцячыя…
думаў так, пакуль не зьвярнуўся да іх. жыцьцё прымусіла — трэба было замяніць рэмень ГРМ у аўто, а гэта на маю машынку робяцьу Менску ў дзьвюх месцах. карацей, замовіў я ім замену ГРМ, алейных каўпачкоў і пракладкі клапаннай накрыўкі. пры гэтым патлумачыў начальніку, які прымаў заказ, што старую пракладку ў мяне прабіла, і таму сьвечы заліла алеем — і машына дрыгалася, траіла. за эксэсайз са сьвечкамі зь мяне ўзялі дадаткова 36 тысяч.
яшчэ аддаючы машынку ім, мяне крыху напружыла, што ўсе яны там ругаюцца як біндзюжнікі — не як на “ЕЎРАфордзе”, а як на звычайнай СТО ў шабанах.
машыну зрабілі, усё ціп-топ.
праз тыдзень я вырашыў замяніць правады высокай напругі — прыйшоў ім час. і калі іншы майстар адкрыў накрыўку сьвечаў, я афігеў: як былі яны залітыя алеям (старым, бо пацёкаў не было), так і засталіся.
тэлефаную на “Еўрафорд”. патрабую вярнуць мне 36 тысяч і выбачыцца за хаўтуру.
аднак той начальнік, што прымаў замову, кажа: мы сьвечкі выкручвалі, правяралі на апараце — і ўкруцілі абратна. кажа, мы зь іх алей выцерлі.
я пытаюся: і ўкруцілі абратна ў лужыцу алею?!
ён: а ў нас няма такой паслугі — выціраць алей з-пад сьвечак.
выглядае, я павінен быў стаяць побач з машынай — і пільнаваць момант, калі той выкруціць сьвечку — каб выцерці самому алей?..
карацей, кажа ён мне, мы сваю работу зрабілі, не падабаецца — твае праблемы.
хамло калхознае.
тэлефаную ў іхную галоўную кантору, тлумачу сытуёвіну. выбачаюцца, кажуць — напраўду, рацыя на маім баку, непрафэсыйна падыйшлі хлопцы. прапануюць, каб залагодзіць канфлікт, выдаць мне дысконтную картку на 20% зьніжку на дэталі і 10% на сэрвіс.
пакумекаўшы, што з тым калхозьнікам сварыцца — свае нэрвы псаваць, я згаджаюся на картку. тым больш, што яна бестэрміновая.
і дэталі з такой зьніжкай я ў іх, магчыма, буду купляць (калі гэта ня выйдзе даражэй, чым паўсюль).
а вось на СТО “Еўрафорд” — я ні нагой. і вам ня раю.











жнiўня 14, 2009 at 07:53
Рабацяг заўжды трэба пасьвіць! Бо інакш толку ня будзе. На будоўлі тое ж самае не пракантраляваў, не “Ўз@баў жЭстачайше” – ўсе капец.
Народ у нас па-аднаму – ўсе добрыя і разунныя, а калі зьбіраюцца ў гурт з гэтых разумнікаў палучаецца статак “быдла”. Адным словам пастух трэба!
Раю далей хадзіць у гэты сэрвіс-СТО: дысконт-карткі + жорсткае пільнаваньне = выдатны рамонт!
А гэтае “я болей ні нагой” – гэта не наш шлях. У гэтым СТО цябе ўжо ведаюць і будуць баяцца, а ў новым пачынай ўсё спачатку
жнiўня 14, 2009 at 09:08
Штосцi гэта “цудоўная” гiсторыя нагадвае мне маi пакуты з Эскорцiкам… I зараз, пасля таго, як мне пашансавала збагрыць гэтае “аўто” – я магу адназначна казаць: усё, што мае у сябе карэнне “форд”, – г@ўно… а хамства i абыякасць на СТО “Еўрафорд” – гэта мабыць агульная праблема для ўсiх СТО, а але ж на “Еўрафорд” – яна дасягнула вялiзарных памераў.
Паспрабуйце як небудзь знайсцi простага майстра ў гаражах, якi будзе даглядаць ваша ауто – i будзе вам шчасце, як у грашовым сэнсе так i ў якаснам.
жнiўня 14, 2009 at 10:52
не паверыце, Сяргею, — так і зрабіў!.. сам прыйшоў да гэтага. аднак менавіта ў гэтым выпадку, каб памяняць ГРМ, патрэбная была адмысловая прылада, без якой немажліва было заблакаваць шэсьцерні — і пазьбіваліся б меткі