|
Жні
12
|

Касьцёл у Селішчах (Вушацкі раён) збудаваны ў 1726 годзе разам з прылеглым кляштарам бернардынцаў. Сёньня ён занядбаны і стаіць у руінах. Аднак захаваў веліч і хараство. І таямніцы. Якія патыхаюць халадком цёмных сутарэньняў...

Накрывай дахам, устаўляй шыбы -- і вядзі службы

Магутныя скляпеньні ідуць пад усім касьцёлам

А на гэты здымак патрапіла адная зьвярушка...

Вось ён, кажан, буйным плянам. Выбачаюся за якасьць. Мясцовы пацанёнак, які праводзіў мне экскурсыю, наадрэз адмовіўся ісьці ў гэтае памяшканьне: "Мне дзядуля сказаў, што там духі жывуць!" Калі я пыхнуў успышкай -- і кажаны сарваліся зь месцаў, хлапчук пабег як угарэлы з крыкамі: "Я ж табе казаў!.."

Спачатку ход нехта заклаў, пасьля хтосьці іншы пракалупаў там дзіркі...

А тут, магчыма, нават пралезьлі далей

Тут дзеўбанулі -- і толькі паглядзелі

Нават адкрытыя хады патыхаюць таямніцай

Вежа касьцёлу знутры

Руіны кляштару

Гэта была каштоўнасьць

Селішчанскі касьцёл на закаце
Тэгі: падарожжы











кастрычнiка 24, 2009 at 16:14
[...] фоткі касьцёлу ў Селішчы можна паглядзець ТУТ Тэгі: [...]