it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 04

0012

У Празе ўсё працятае духам Кафкі. Для іх Кафка -- як для нас Багдановіч. Толькі яны зрабілі з Кафкі культ, а ў Менску дом, дзе нарадзіўся Багдановіч, зруйнавалі пасьля вайны.

Калі я блукаў па Празе, раз пораз знаходзіў шыльды "тут жыў Кафка", "тут працаваў Кафка", "тут бываў Кафка". Не было, здаецца, адно таблічак "тут праходзіў Кафка".

Відаць, чалавек любіў зьмяняць атмасфэру -- у Празе вы знойдзеце мо тузін дамоў, дзе "жыў Кафка"...

0022

Магіла Франца Кафкі на жыдоўскіх могілках у Празе. Роўна за сьценкай -- магілы дзеячоў БНР Васіля Захаркі і Пётры Крэчэўскага, магіла кампазытара Забэйды-Суміцкага...

0031

Знайсьці магілу Кафкі лёгка. Заходзіце ў браму -- і направа ўдзоўж агароджы. Не прамахнецеся.

0041

Насупраць у сьцяне памятная дошка Макса Брода -- эээ... сябра Кафкі.

0051

Атмасфэра жыдоўскіх могілак напраўду незвычайная

006

Магілы зарослыя, засталіся толькі сьцежкі

007

Як жывыя, праўда?..

Тэгі: ,