it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 02

czapsky1

Юзэфа і Ежы Гуттэн-Чапскія зь дзецьмі, ад левай: Марыя, Эльжбета, Караліна, Леапальдына, Юзэф, Ружа, Станіслаў. 1902 год, Прылукі.

А зараз -- тая ж самая лесьвіца сёньня...

0011

Гэты палац ў Прылуках знаходзіцца ўсяго за некалькі кілямэтраў ад Менску -- як ехаць на Слуцак, паварочваеце направа, проста, проста -- і вы там.

0021

Агульны выгляд палацу зараз. Яшчэ фоткі ТУТ і ТУТ

czapsky2

Гэтае фота таксама зробленае ў Прылуках у ліпені 1902 году, хаця на рамачцы і пазначаны Менск. Ад левай: Ружа, Станіслаў, Юзэф, Марыя, Караліна, Эльжбета і Леапальдына Гуттэн-Чапскія.

czapsky3Ежы Гуттэн-Чапскі з пралатам Зыгмунтам  Хэльміцкім. Прылукі, 1903 год

czapsky4Іншы маёнтак Чапскіх -- Станькава пад Койданава (зараз Дзяржынск). Каля 1905 году.

p3080004
Сам палац у Станькаве не захаваўся, затое стаіць шыкоўная бібліятэка Скарбец...

p3080045

p3080189

Гаспадарчыя пабудовы...

p3080048Агромністая брама...

p3080033

Рэшта ваданапорнай вежы...

p3080144Флігель...

p3080122

І рамантычная альтанка на высьпе...

czapsky5

Ежы і Юзэфа Гуттэн-Чапскія з дачкой Леапальдынай.

ps Старыя здымкі ўзятыя з кнігі Януша Пшэўлоцкага "Наўкол палацу і падворку", якую мне запрэзэнтаваў князь Мацей Радзівіл. Выдадзеная ў Варшаве ў 2009 годзе.

Тэгі: ,