it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 02

001

З паліткарэктнасьцю тут усё ў парадку. Проста ёсьць такі атракцыён у Пустынках, што ў Амсьціслаўскім раёне Магілёўшчыны...

Тут знаходзіцца ўнікальны кляштар з цудадзейнай крыніцай, заснаваны яшчэ ў 1380 годзе. Агледзеўшы каштоўнасьці духоўныя, рэдкі турыст адмаўляе сабе ў асалодзе зьбегаць пасікаць у братнюю Русь -- да мяжы 200 мэтраў!..

002
Тут, у Пустынках, ты добра разумееш, што стаіш не на мяжы Беларусі і Расеі, але на мяжы Эўропы і Азіі. Асфальт сканчаецца роўна каля шыльды "Беларусь". І пачынаецца вось гэта.
003
Суседняя дзяржава прызнаецца вам шчыра: вось гэта працягнецца яшчэ 31 км!
Пасьля гэтага ўзьнікае адчуваньне, што з кустоў зараз выйдзе п'яны мядзьведзь у вушанцы і з балалайкай...
004
Гнаць машыну па гэтаму аўтабану больш, чым 150 мэтраў я не наважыўся... Пасікаў -- і вярнуўся на Бацькаўшчыну.
005
Дарэчы, сам кляштар у нашых Пустынках проста зачароўвае. Але пра яго будзе асобны пост...

Тэгі: