it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 29

d0b1d180d18dd181d1821
Нават прозвішча старшыні гарвыканкама напісалі няправільна

У мінулую суботу Брэст святкаваў свае 990-я ўгодкі. Да гэтай даты быў адкрыты помнік, які чамусці называецца “1000-годдзю Брэста”. Помнік сапрыўды грандыёзны – тут выяўлены князь Уладзімір Васількавіч, вялікі князь Вітаўт, дзяржаўны дзеяч Мікалай Радзівіл Чорны, а таксама тры зборныя вобразы – фігуры Маці, Жаўнера і Летапісца. Наверсе помніка анёл-абаронца трымае крыж.
Абапал помніка змешчаныя 12 бронзавых дошак, на якіх коратка напісаная гісторыя горада. Выкананыя надпісы па-беларуску. Аднак…

d0b1d180d18dd181d1825
Літары “ў” там няма ў прынцыпе. То бок, усе 70 разоў, якія павінна быць літара “у кароткае” там стаіць “у даўгое”. А гэта – грубая арфаграфічная памылка. Ёсць і іншыя моўныя недахопы. Падрабязныя здымкі надпісаў мы перадалі аўтарытэтнаму філолагу, кандыдыту філалагічных навук Юрасю Бушлякову.
-- Гэта – трыюмф непісьменнасці! – адказаў спадар Юрась. – Я выкладаў на філфаку БДУ, і за “у кароткае” паводле правілаў зніжаецца адзнака. У школе таксама гэта лічыцца за памылку. А на цэнтралізаваным тэставанні адымаецца цэлы бал – бо гэта паўнавартасная арфаграфічная памылка. Тое самае, што ў рускай мове напісаць “ш” замест “щ” – і сказаць, што “у нас рысачкі не было ў шрыфце”. Апроч таго, на дошках ёсць і іншыя памылкі. Напісана “Днепра-Бугскі”, а трэба “Дняпроўска-Бугскі”, напісана “асвЯчана”, а трэба “асвЕчана”, напісана “аб БерасцЕ”, а слушна – “аб БерасцІ”… Калі б студэнт дапусціў столькі памылак, ён атрымаў бы нуль балаў!..
d0b1d180d18dd181d1822
Іншы прыкол. Летапісец на помніку трымае ў руках кнігу, дзе пазначаны арганізатары ўсталявання помніка. Дык вось, нават прозвішча старшыні гарвыканкама там напісанае з памылкай: па-руску замест “ПалышЕнков» значыцца «ПалышИнков». Перахрысцілі і скульптара – спадар АндрЫюк стаў АндрЭюком.
d0b1d180d18dd181d1824
У Брэсцкім аблвыканкаме пра памылкі ведаюць.
-- Яшчэ за 15 хвілін да адкрыцця помніка была скліканая нарада з удзелам намесніка міністра культуры спадара Рылаткі, -- кажа Леанід Несцярчук, галоўны спецыяліст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Упраўлення культуры аблвыканкама. – Там быў складзены пратакол, дзе зафіксаваныя ўсе памылкі і ўказана на неабходнасць тэрмінова іх выправіць. Мяркую, што такое адбылося праз спешку – праект помніка зацвярджалі 11 разоў, таму рабілася ўсё ў апошні момант. Але ўсё выправім.
Аднак на сённяшні дзень на помніку 1000-годдзя Брэсту працягвае красавацца 75 памылак – 70 разоў няма літары «ў» плюс яшчэ 5 арфаграфічных памылак.

Фота Жанны СІДАРУК.

Надрукавана ў сёньняшняй "Звяздзе"
d0b1d180d18dd181d1823

Тэгі: ,