it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 27

0023

Марцін, Мікалай, Эльжбета і Мацей Радзівілы
Учора ўначы я завёз князёўну Эльжбету Радзівіл на машыне ў Варшаву. З улікам вандровак у Ружаны і Косава, выйшла 18 гадзін і 1250 км за стырном. Вярнуўшыся, спаў 15 гадзін.
Ачуняў -- і пачынаю выкладаць фоткі зь ліпеньскага тыднёвага адпачынку Радзівілаў у Беларусі. Уся сям'я была тут 4 дні, а пані Эльжбета засталася адна пад маю апеку яшчэ на тры...

0014

Марцін Радзівіл -- сын Антонія Радзівіла. Таго самага, чый прах быў пахаваны ў крыпце нясьвіскага касьцёлу ў 2000 годзе.

img_9288

Эльжбета і Мацей Радзівілы ля труны бацька пані Эльжбеты Альбрэхта Радзівіла

img_9311

Шыльда на труне Альбрэхта Радзівіла

img_9265

Ксёндз Пётар гутарыць з пані Эльжбетай

img_9321

Князёўна ўспомніла старадаўні кандэлябр, які быў у касьцёле яшчэ за часам яе бацькі

img_9338

У касьцёле

img_9346

Верніцы вітаюць князёўну

img_94101

Шпацыр па замкавым парку. Як і 85 гадоў таму...

img_9451

Ля рэзыдэнцыі Радзівілаў Радзівілімонты (цяперашні Клецкі раён)

img_9541

85 гадоў таму палац выглядаў лепш..

img_9659

На вячэры ў Радзівілімонтах, у гасьцях у сям'і Аляксеенкаў (спадар Уладзімер -- уладар сеткі менскіх гаспадарчых крамаў "Алекор" -- пазычаў у траўні для князёўны свой шыкоўны "Мэрсэдэс")

Тэгі: