it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 25

24 сакавіка пад дзясятую вечара ў майстэрню мастака, кіраўніка МГА "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" Аляксея Марачкіна ўваліліся амапаўцы.

Яны забралі расьцяжкі, прымеркаваныя да Дня Волі, а самога мастака арыштавалі. Пра гэта паведаміла www.nn.by старшыня ўправы "Бацькаўшчыны" Алена Макоўская.

Найхутчэй, што Аляксея Марачкіна адвезьлі ў прыёмнік-разьмеркавальнік на Акрэсьціна.

У аўторак, 25 сакавіка, адбудзецца суд у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы, што на вуліцы Кірава, 21, г.зн. у былым будынку Коласаўскага ліцэю

Пачатак а 9.30.