it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 19

Учора я забыўся ў тралейбусе свой фоцік, які каштуе 700 даляраў...

0512_canon-eos-450d


За апошнія тры гады, як купіў машыну, я езьдзіў на тралейбусе ўсяго некалькі разоў. Учора, аддаўшы машыну зранку ў сэрвіс, я паехаў на Зьезд беларусаў сьвету, куды запрошаны як дэлегат. Паколькі праспэкт дзяржынскага перакрыты, давялося ехаць з трыма перасадкамі. Зазваніў мабільнік, я стаў размаўляць, пабачыў свой прыпынак -- і выйшаў. І толькі паклаўшы слухаўку, зразумеў, што на плячы не хапае фоціка.
Я прывык верыць у лепшае, але рыхтавацца да горшага. Лох дык лох, -- падумаў я, -- рыхтуй абратна 700 баксаў.
Аднак тут жа стаў думаць, як вярнуць гэты. Бо ніколі нельга здавацца. Першай думкай было ўзяць таксоўку -- і даганяць тралейбус. Аднак прыкінуў, што дзейнічаць трэба імгненна -- у запасе лічаныя хвіліны, пакуль нехта ня возьме мой фоцік і ня выйдзе зь ім з тралейбусу.
Дзесяць год працы журналістам нарэшце прынесьці рэальную карысьць -- мне хапіла ТРЫ хвіліны, каб знайсьці мабільнік кіроўцы гэтага тралейбусу. Ён тут жа пайшоў у салон і літаральна выхапіў мой фоцік з рук нейкага чувака, які ўжо зьбіраўся выходзіць на прыпынку.
Усё склалася з дакладнасьцю да імгненьня. І калі я зразумеў, што яшчэ хвіліна-дзьве -- і я пазбавіўся б свайго апарату, у мяне ўсё абарвалася ўнутры.
Прыехаў на канцавую тралейбусу, шчодра адзьдзячыў кіроўцу, кандуктарцы і дыспетчарцы -- яны таксама бралі ўдзел у апэрацыі па выратаваньню маёй каштоўнасьці.
Будзе мне добры ўрок -- быць больш уважлівым. І не губляцца ў экстрэмальных сытуацыях.
Ніколі не здавайцеся.

Тэгі: