it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 19

img_8768

Баранавічы -- горад скульптураў і прыгожых дзяўчат. Скульптуры фоткаў, на прыгожых паненак пераважна заглядаўся. Вельмі мілае места, якое не псуе нават жахлівы гатэль "Гарызонт"...

img_8771

Фатограф стаіць пад парасонам ня проста так. Акурат над ім нейкая фірма падвесіла кандыцыянэр, зь якога поўным ходам шуруе вада. Лужына на фота -- менавіта адтуль 🙂

img_8725

Пры гатэлі "Гарызонт" стаіць клянаваны конь Жбанава ад менскай Камароўкі. Сядло яму адпаліравалі гэтак жа, як і ў нас

img_8751

На самім гатэлі "Гарызонт" бальконы актыўна выкарыстоўваюцца пад рэкляму... Асабліва мяне зьдзівіла, як я падумаў, сацыяльная рэкляма наверсе

img_8754

Там напісаны, трэба думаць, верш, амаль што хайку:

Наш край ЛЮБЛЮ

Наш край ТЕБЯ,

Наш край ГОРОД

Наш край РОДНОЙ!

Пасьля наведваньня мясцовага газэтнага шапіку высьветлілася, што "Наш край" -- гэта баранавіцкая дзяржаўная газэтка (чытаць абсалютна няма чаго), а на гатэлі -- іхная, а не сацыяльная рэкляма

img_8779

"Pupa. 65 год вызваленьня Беларусі"

img_8789

Горад скульптураў. Жабка. Рот выкарыстоўваецца як попельнічка

img_8791

Горад скульптураў. Бусел

img_8794

Бальконная рэкляма надзвычай папулярная ў Баранавічах

img_8798

А вось так мясцовыя ўлады змагаюцца з аварыйнымі бальконамі. Грохаюць іх, а дзьверы забіваюць дошкай -- каб гаспадар ня выйшаў па прывычцы папаліць 🙂

img_8799

Старынную архітэктуру актыўна дабудоўваюць. Добра, што ня нішчаць...

img_8802

Дворык дома 1934 году...

Дарэчы, у Баранавічах ёсьць недзе яшчэ помнік вераб'ю, але яго я знайсьці ўжо ня здолеў...

Тэгі: