it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 08

baradulin

Рыгор Барадулін. Спартанцы

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Спартанцы зьбiралiся на вайну —
Вайстрылi мечы,
Прымервалi латы.
З уciмi стаў у шарэнгу адну
Спартанец нягеглы,
Падсьлепаваты.
— Куды ты, нашто ты
Такi на вайне? —
Спытаўся нехта.
Нябога прызнаўся:
— Як iншай карысьцi няма —
Аб мяне
Варожы затупiцца меч
Прынамсі...
I ў днi,
Калi душы падпальвае змрок,
Калi цяжарнее
Жахам калосьсе,
Прымаюць сьмерць
I паэт, i прарок,
Каб меней
У ворага куль засталося!

27 верасьня 1998 г.

Рыгор Барадулін нарадзіўся ў 1935 годзе на хутары Верасоўка пад Вушачамі. Першую кнігу вершаў "Маладзік над стэпам" выдаў у 1959 годзе -- паўстагодзьдзя таму. Ад таго часу ў Дзядзькі Рыгора выйшла больш за 100 кніг -- як уласных вершаў, гэтак і перакладаў. Народны паэт Беларусі. Бадай што, самы геніяльны беларускі паэт, якога я ведаю.

Тэгі: