it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 29

0018

У падзямельлях Бабруйскай крэпасьці можна заблукаць. Збудаваная дзьвесьце гадоў таму, яна захавалася ў цудоўным стане. Часам, гледзячы на сьценку, слаба верыцца, што ёй столькі -- здаецца, што тры-чатыры гады. Бабруйская крэпасьць круцей за Брэсцкую -- але тая больш распіяраная. Менавіта таму тут, у Бабруйску цікавей -- і прасьцей знайсьці нешта новае. Напрыклад, вышкрабаную на цагліне дату "1814"...

0027

Сьвятло і цень ствараюць тут шырокую прастору для вока і аб'ектыва

0036

Дзе-нідзе булькае вада...

0047

Тая самая дата

0056

Безь ліхтарыка тут страшнавата 🙂

0066

Большасьць хадоў рана ці позна сканчаецца завалам, які зрабілі людзі

0073

Але і таго, што ёсьць, хопіць для прыгодаў

0083

Лесьвіцы і скляпеньні захаваліся проста выдатна

0092

Вакенцы тут па-абарончаму невялікія

0102

Славуты бастыён зь вежачкай

0112

Ён жа ўнутры

0121

Праваленая столь/падлога дадае фактурнасьці і калярыту

0131

Мардашку бачыце? (рот толькі быльлём парос)

0141

Вежачка

0151

Скляпеньні калісьці бялілі -- тут да нядаўняга часу была вайсковая частка

0161

Аднак гэта ім не зашкодзіла

017

Двухпавярховы праход у бастыёне

018

Від з валоў

019

У дворыку казармаў

020

Казарма

0211

Домік

0221

А гэта -- самы стары (цікавы?..) будынак у крэпасьці. Касьцёл езуітаў 1747 году спачатку быў перабудаваны на цэйхгаўз, затым тут была губа...

0231

Ягоны агульны выгляд

0241

Крэпасьць вельмі вялікая -- ў дыямэтры займае тры кілямэтры. Я стаю на гары ля аднаго бастыёна, а на тым беразе бачу другі...

025

У бастыёне насупраць лядовага палацу

026

Вайсковая частка забрала з сабой ня ўсё

027

Выхад на дах бастыёна

028

А гэты будынак (і яшчэ два) адкапалі літаральна некалькі гадоў таму -- яны цалкам былі пайшлі пад зямлю

029

Разам з бастыёнамі адкапалі рэшту Менскай брамы

030

Гэта таксама было пад зямлёй

0311

І гэта -- цалкам

0321

Байніца

0331

Ня ўсе бастыёны аднолькава пасьпяхова змагаюцца з часам

034

Вось тут якраз добра відаць, што адкапалі яго літаральна з-пад зямлі

035

Кавалак падзямельля

036

Лядовы палад збудавалі проста сярод крэпасьці. Што праўда, здаецца, нічога не разбурылі

037

Жылыя дамы засталіся з таго ж часу. Яны і зараз жылыя

038

І вельмі мілыя

Тэгі: ,