it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 21

0016

Я, канечне, не вялікі знаўца, але здалося, што ці то сьпявалі, ці то лабалі пад фанеру... Сядзеў я непадалёк ад сцэны, і заўважыў -- што калонкі надрываліся, а вось артысты зь мікрафонамі -- не. Да таго ж -- ну дужа ўжо складна для жывога канцэрта ўсё было... Яшчэ я са зьдзіўленьнем даведаўся, што опэра -- гэта...

0025
...скокі і танцы!

0034
І Джордж Калдун -- гэта таксама опэра!.. У гэтым месцы я ўсур'ёз задумаўся пра кар'еру опэрнага сьпевака 🙂

0064

Аднак пасьля высьветлілася, што ў арганізатараў схаваны казыр у рукаве: самая опэрная опэра -- ВИА "Белорусы"!..

0044

Вядоўцы канцэрту

0054

Мікалай Агурбаш прывёз на канцэрт кілбасу сваю жонку Анжаліку Агурбаш. Яе сольны канцэрт павінен быў пачацца неўзабаве пасьля опэры. Публіка пацягнулася да выхаду.

-- Ваня, ну давай хоць пару песень паслухаем і пойдзем!.. -- трымала мясцовая дзяўчына за рукаў свайго бойфрэнда.

-- Ня буду я гэтую хуйню слухаць! -- кіраваўся да забягалаўкі той.

Каб стварыць масавасьць, мянты сталі запускаць з-за агароджы народ, які да гэтага трымалі там дзьве гадзіны, як быдла. Людзі, настаяўшыся, ахвотна займалі апусьцелыя крэслы. А дождж ўсё ўзмацняўся.

Тэгі: