it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 11

Здаецца, Менгарвыканкам прыслухаўся да маіх мантраў, што гэта ганебна -- ня мець у сталіцы помніка першаму менскаму князю. Нібыта сабраліся ставіць (магчыма, адзін на дваіх -- з Усяславам Чарадзеям). Поўны сьпіс, каму плянуюцца помнікі па ўсёй краіне -- ТУТ (на ўзроўні абмеркаваньня)
Дарэчы, хачу падзяліцца з нагоды радасьцю. Спраўдзілася мара ідыёта -- я патрымаў у руках акцызную пячатку ХІІ ст. з выявай Глеба Менскага з аднаго боку, і Ўсяслава Чарадзея -- з другога. Даўно хацеў зьдзейсьніць гэта.

Усё-ткі бацька мяне назваў у гонар Глеба Ўсяславіча 🙂
d0b3d0bbd0b5d0b11

Агульны выгляд пячаткі

d0b3d0bbd0b5d0b12

Глеб Менскі

d0b3d0bbd0b5d0b13Ягоны бацька князь Усяслаў Чарадзей

Тэгі: