it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 31

00118

Апошні раз княгіня Эльжбета Радзівіл была тут у студзені 1936 году на пахаваньні бацькі. Коратка прыязджала ў 1993 годзе.  Але тады санітарка (у замку быў санаторый) нават не пусьціла яе прайсьціся па родным замку...

Праз 73 гады адбылося сапраўднае вяртаньне Радзівілаў у Нясьвіж. Горад вітаў іх як гаспадароў. Перад касьцёлам паглядзець на Радзівілаў сабралася некалькі соцень чалавек...

фота (с) Аляксей Кульбіцкі, Глеб Лабадзенка, www.labadzenka.by

00216

Калі ксёндз абвесьціў, што на імшы прысутнічае княгіня Эльжбета Радзівіл, увесь касьцёл устаў

00315

Ксёндз перадаў княгіні запрашэньне на 100-годзьдзе ксяндза Каласоўскага, які ратаваў касьцёл увесь савецкі час

044

Княгіня ахвотна гутарыла зь нясьвіжцамі

00514

Трон для княгіні быў старадаўні -- захаваўся яшчэ з часоў яе бацькі

00615

Затым сям'я спусьцілася ў крыпту. Дзе чыя труна, апавядаў польскі прафесар Тадэвуш Бернатовіч

00714

Радзівілы агледзелі ўсе памяшканьні крыпты

00813

Нават самыя далёкія, куды звычайных людзей не пускаюць

00912

Труна Пане Каханку выклікала асаблівую цікавасьць

01011

Тут спачыў Станіслаў Радзівіл, ад'ютант Юзэфа Пілсудскага. У 1926 годзе Пілсудскі прыехаў у Нясьвіж, каб ускласьці на труну Станіслава ордэн "Virtuty Military" -- самую прэстыжную ўзнагароду Польшчы

011-1

Калі першая частка Радзівілаў выйшла з крыпты...

01110

...туды пайшла пані Эльжбета. Выключна з сынам і ўнукамі.

01212

Труна яе бацькі, князя Альбрэхта Радзівіла

01311

Таблічка буйным плянам

0148

Напэўна, яшчэ ні разу ў алтары не прысутнічала столькі сьвецкіх асобаў

0157

Але калі б не Радзівілы, не было б гэтага касьцёлу, заўважыў ксёндз

0167

"Ну што, пара ісьці далей"

0177

З унукам Ксавэрам

0185

Бэтка гэтак жа сама выходзіла з гэтых дзьвярэй 80 гадоў таму...

0195

Размова з нясьвіжцамі перад касьцёлам

0204

У Нясьвіжы князёў суправаджаў амбасадар Польшчы Генрык Літвін

0218

Вітаў князёў мэр гораду Ігар Макар

0223

Касьцюмаванае прадстаўленьне дужа спадабалася пані Эльжбеце

0233

Як і музыкі

0241

А бутэлька шампанскага "Радзівіл" і засмажаны карп зь нясьвіскага возера прывялі княгіню ў захапленьне!

0253

Калі княгіні прапанавалі ў ратушы прысесьці на крэсла, яна дэмакратычна прысела на край стала

0262

Пад ручку з князем Мацеям

0272

"А колькі ў вас такіх кафляў? 28? Дык падарыце мне адну!"

027-2

Да гонару дырэктара музэю спадара Сталярчука, у канцы дня княгіні прэзэнтавалі кафлю з яе сямейным гербам

0281

"Ладны мармур", -- заўважыла пані Эльжбета на ратушных сходах

0292

Вось ужо 430 гадоў з гэтых дзьвярэй выходзяць Радзівілы

0302

Касьцюмы вельмі зацікавілі княгіню

0313

А паслухаць музыку яна затрымалася хвілін на пяць

0322

Абед у гонар Радзівілаў даваў горад

0333

Па абедзе для князёў падрыхтавалі брычку

0342

Ім вельмі спадабалася!

0353

А хто не зьмясьціўся, паехалі на паравозіку з кветачкамі

0361

У чаканьні княгіні, астатнія Радзівілы разглядалі салігорскіх будаўнікоў

0371

Князь Мацей даваў інтэрвію на тле замка

0381

Гэты мост зьбіраюцца зруйнаваць

0391

Першы позірк на замак

040

Зьлева -- Сяргей Друшчыц, чалавек, які кіруе зьнішчэньнем Нясьвіскага замку

0411

Групавы партрэт на тле сямейнага гнязда

0421

Да пытаньня, ці спадабаўся княгіні замак у сёньняшнім выглядзе

0431

Схаваць смутак пры выглядзе руіны княгіні было даволі цяжка

0441

Уваход у замкавы двор

045

"Мікалай, што ён вярзе?!"

046

"А гэтую ідыёцкую вежу хто прыдумаў?"

047

"А тут чаму ўсё па-іншаму адбудавана?"

048

"Госпадзі, а гэта што?"

049

"Цёця, вось столькі засталося ад вашага замку"

050

Адсунуўшы Друшчыца, княгіня рашуча крочыла ў гушчар будаўнічых прац

0511

Мацей, Мікалай і Антоні Радзівілы з прыемнасьцю фоткаліся на тле замкавага каміну

0521

Столь, падшытая гіпсакардонам з новавылепленай зоркай ня дужа зацікавіла князёў

0531

У кожным пакойчыку для княгіні ставілася раскладное крэсла (якое мне ўдалося купіць літаральна ў апошнюю ноч у "Кароне"), і яна падрабязна расказвала, дзе што было

054

Тут у яе была першая камунія

055

У замку князі пабачылі шмат "допінгу" для будаўнікоў

056

Тут яна жыла. І гэты корпус дарэшты зруйнаваў салігорскі будтрэст пад кіраўніцтвам Сяргея Друшчыца. Адбудавалі зусім па-іншаму, пані Эльжбета нічога не пазнавала. У канцы калідора вы бачыце зруйнаваны перахадны  пакойчык між двума карпусамі. А бачыце выпіленую паўкругам фанэрку? Гэтак будуць аднаўляцца скляпеньні: у хуткім часе на фанэрку напнуць "нацяжныя паталкі"...

057

Яшчэ месяц таму тут было скляпеньне XVI стагодзьдзя. Сьляды добра відаць. Навуковы кіраўнік рэстаўрацыі -- Сяргей Друшчыц.

058

У каміне князь Мікалай знайшоў пустую пляшку з-пад "Хлебнага віна"

059

"А вось тут стаяў більярд у часе вайны..."

060

Размова ў замку. Зьлева князь Аба Чартарыйскі, сын пані Эльжбеты. Справа Дамінік Радзівіл, намесьнік міністра фінансаў Польшчы.

0611

Пра захаванасьць калёнаў ніхто асабліва ня дбае. Выглядае, што гэтыя зруйнуюць, а вылепяць нанова.

0621

Яшчэ месяц таму тут была ляпніна ХІХ стагодзьдзя. Ляпніну зьнішчылі, падшылі гіпсакардонам.

063

Княгіня кажа: "А вось тут выхад на тэрасу". І ня ведае, што тэрасы ўжо няма...

064

Я дзівіўся, як ёй удаецца захоўваць спакой...

065

Зразумеўшы, што Друшчыцу па барабане яе расповеды, яна стала расказваць Мікалаю Радзівілу

066

Усе застылі, калі пані Эльжбета першая пайшла праз рыштаваньні

067

Падумаўшы, я ня стаў перакладаць княгіні, што напісана на гэтай анучы

068

Пані Эльжбета проста на пяску малявала кіёчкам, дзе што было і як выглядала

069

На валах усе даведаліся, дзе быў сапраўдны ўваход у падземны ход

070

Князі знайшлі пад нагамі на валах многа сувэніраў...

0711

"А вось тут я любіла гуляць, калі была малая..."

0721

"А вось тут  быў уваход у бібліятэку..."

073

За сямейнай гарбатай у замку

074

Княгіня Эльжбета і княгіня Марыя Ганна Радзівіл

075

Усё было даволі шляхетна

077

Музэйшчыкі, карыстаючыся выпадкам, бралі ў княгіні аўтографы на раздрукаваных яе партрэтах

078

У замкавым архіве

079

"Я хачу паглядзець вось гэтую кнігу!"

080

"Калі ласка!"

0811

Княгіня зачыталася

0821

Частка замку ўжо адкрытая для турыстаў

083

"Усё прыгожа, -- заўважыла пані Эльжбета, -- але ў наш час тут жылі слугі..."

084

На тле роднага дому

085

У замку княгіня правяла некалькі гадзінаў

086

І як толькі выйшла на двор, пайшоў дождж. У натоўпе прагучала:

-- Нясьвіж плача, што княгіня пакідае замак...

088

Такім Эльжбета Радзівіл запомніць яго

Тэгі: