|
Тра
28
|

Вялікую цікавасьць князёў выклікаў радавод, складзены ў XVIII стагодзьдзі Пане Каханку. Натуральна, галоўным Радзівілам на ім зьяўляецца сам Пане Каханку.

Адметнасьць пані Эльжбеты ў тым, што да ўсяго, што зьвязана зь Сям'ёй, яна падыходзіць вельмі грунтоўна. Ня проста глядзіць, а падрабязна разьбірае, дзе хто.

Рукапісная кніга XVII стагодзьдзя: дакладныя надпісы з намагільляў у крыпце касьцёлу.

З 26 тысяч сямейных дакумэнтаў, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве, госьці пасьпелі пабачыць тузін.

Кнігу з гравюрамі і малюнкамі чальцоў Сям'і княгіня разглядала даўжэй за ўсё.

Прывілей Радзівілам караля Яна Сабескага.

Дамінік Радзівіл, віцэ-міністр фінансаў Польшчы.

Мацей Радзівіл, шэф фірмы па мадэрнізацыі польскай чыгункі.

Княгіня Эльжбета -- апошні чалавек на Зямлі, які жыў у Нясьвіскім замку.

Падарунак для Музэю.
Тэгі: Радзівілы










траўня 29, 2009 at 13:22
гісторыя…..