it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 12

У выходныя меў цудоўную вандроўку ва Ўкраіну. І, не паверыце, папаў на 200 грыўняў. Чэсна. Вось купюра...

200

...а гэта я пабачыў на свае вочы!..

0014

0023

Замак у Луцку збудаваны ў XIV-XVI стагодзьдзях. Захаваўся добра, адноўлены. Сёньня сюды ня сорамна прывезьці турыстаў. Па памеры замак можна параўнаць з нашым Лідзкім. А па ступені аднаўленьня наўрад ці...

0034

Маленькі дамок -- Музэй кнігі. Тут вам пакажуць некалькі дзесяткаў старадрукаў, самы стары зь якіх...

0064

...1644 году

0044

Від зь вежы

0054

І яшчэ адзін від зь вежы. Пад бляшанкай справа -- падмурак царквы ХІІ стагодзьдзя

0074

Вязьніца. І вязень a-la Музэй мадам Цюсо

0083

За сымбалічную плату рыцары дадуць надзець вам на галаву сваё вядро свой шлем

0093

Спэцыяльна абучаны голуб пазуе на тле замкавай вежы

0103

Часам экспанатамі падпрацоўваюць беларусы. У дадзеным выпадку -- Лабадзенка і Хадановіч

0112

У замак, натуральна, імкнуцца вясельлі. За гадзіну я пабачыў чатыры ці пяць

0122

Напраўду, добрыя дэкарацыі для вясельных здымкаў!..

0142

У байніцах пільнавалі ворага прыкладна вось такія (Андрэй Дыбоўскі і Андрэй Хадановіч)...

0151

...і вось такія (Г.Л.) рыцары

0161

0171

Дарэчы, галерэя ў замку двухпавярховая. Добрае абарончае рашэньне!..

018

Від на замкавую вежу і катэдру.

019

Луцкі замак -- усяго 480 км ад Менску!..

Тэгі: ,