it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 07

25 сакавіка ў газеце "Бабруйскае жыцьцё" быў надрукаваны артыкул, у якім журналіст прапанаваў назваць адную з вуліц горада ў гонар пісьменьніка Алеся Адамовіча -- які, як вядома, вырас у вёсцы Глуша Бабруйскага раёну.

І вось, у апошнім нумары "Бабруйскага жыцьця" надрукавалі допіс двух "ветэранаў" (?), які гнеўна пішуць, што «Оборотням и разрушителям великой Родины-СССР – нет и не будет места на наших улицах».

На сайце "Хартыі" нехта напісаў добры камэнтар: відаць, гэта тыя самыя ветэраны, што папрасілі перайменаваць праспекты Скарыны і Машэрава, вітаюць лінію сталіна і адмену льгот для сябе.

Прыкра, калі нейкія незразумелыя плыні прыкрываюцца імем ветэранаў -- людзей, якія сапраўды ваявалі за свабоду нашай зямлі...