it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 07

0012

У Гародні пры падтрымцы культурніцкай кампаніі Будзьма! адбылася дзесятая па ліку прэзэнтацыя ўнікальнага дыску "Галасы". Удзельнічалі паэт Анатоль Вярцінскі, музыка Алесь Зайцаў (гурт "Босае сонца") і я...

0022

Анатоль Вярцінскі чытаў вершы

0032

Алесь Зайцаў сьпяваў песьні. Класныя, дарэчы, песьні. Калі дайду да іх канцэрта -- вывешу абавязкова сюды.

0042

Дзяўчаткі фатаграфавалі

0052

А вось гэтая прыгожая дзяўчынка, думаеце, проста слухае?..

0062

Яна ахайна запісвае ўсё на дыктафон!.. Напэўна, каб не купляць дыск "Галасы" 🙂

0072

Найвялікшыя знаўцы беларускай літаратуры атрымалі такія вось падарункі ад культурніцкай кампаніі Будзьма!

0081

Анатоль Вярцінскі распавёў, як яны з Караткевічам у Маскве на нейкай літаратурнай тусоўцы пазнаёміліся з афрабеларускай -- дачкой прэм'ер-міністра Уганды. Караткевіч нараніцу парываўся на ёй ажаніцца. Але спадар Вярцінскі заклікаў паэта захоўваць беларускі генафонд. Караткевіч яшчэ доўга распавядаў пасьля, як ледзьве не ажаніўся з “угандыйскай прынцэсай”...

0091

Не абыйшлося і без рэклямы www.labadzenka.by

0101

Алесь Зайцаў тут жа згадзіўся стаць тварам Блогу 🙂

0131

Пасьля я троху пачытаў вершы

014

Здымкі, дарэчы, харошай дзевачкі Хрысьціны Марчук (с)

Тэгі: