it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 04

galasy_vokladka1

Дзесятая па ліку прэзентацыя аўдыёвыдання “Галасы Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968” адбудзецца 5 траўня а 18.30 у Гродна (вуліца Будзёнага, 48а-44 (памяшканне ТБШ)) пры падтрымцы культурніцкай кампаніі budzma150.

У імпрэзе прымуць удзел адзін з аўтараў праекту, паэт і журналіст Глеб Лабадзенка, і паэт Анатоль Вярцінскі. Музычнае аздабленне вечарыны – Алесь Зайцаў (гурт “Босае сонца”).

“Галасы Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968” сталі вынікам супольнага праекта Сяргея Панізніка і Глеба Лабадзенкі (labadzenka.by). Выданне дыску было здзейснена дзякуючы падтрымцы культурніцкай кампаніі «Будзьма!» На плытцы - 23 унікальныя трэкі з жывымі галасамі трох класікаў беларускай літаратуры. 40 год таму на бабінны магнітафон “Рамантык” іх запісаў Сяргей Панізнік. Вершы дзядзькі Рыгора на дыску ідуць парамі: запіс 1968 года і сучасны варыянт, зроблены Глебам Лабадзенкам у студыі.

Прэзентацыя ў Гродна адбудзецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Хрысціна Марчук

Тэгі: