it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 04

у гэтым пакоі
шкодзіць скруха
рытмічнасьць рухаў
сама
прыдумляе рыфмы
ведаеш,
я ўвязу цябе –
і завіруха
больш не паб’е
нашу вусны
аб рыфы
і здымкі ў рамках
ізноў паўторацца
і ажывуць успаміны
ў гісторыі
і мы,
практыкуючыся ў рыторыцы,
зноўку выйдзем
ў адкрытае мора
і не баючыся
дзядзькі рыхтэра
без маякоў
бязь ветразеў пойдзем
я толькі ў думках
цябе закалыхваю
гляджу на дзьверы
здаецца –
зараз
ты
ўвойдзеш

Тэгі: