it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 06

Валянціна Быкава, родная сястра Васіля Быкава, пайшла з жыцця 4 ліпеня 2016 года. Яе смерць стала вынікам нападу 27 траўня, калі кабета была жорстка збітая ў сваёй хаце, атрымала пераломы і траўмы. Злачынцу дагэтуль не знайшлі. А падзеі апошніх дзён ставяць пад сумнеў тое, што знойдуць увогуле. Бо ўсё актыўней мусіруецца версія, што яна "сама зачапілася за парог і павалілася".

Апошні раз мы бачыліся з Валянцінай Уладзіміраўнай 16 красавіка. Штораз, калі мы ехалі экскурсіяй, яна з радасцю пагаджалася даехаць з намі да Бычкоў і ў роднай хаце (дакладней, яе копіі) распавесці людзям пра іх з Васілём маленства і юнацтва. Два апошнія разы я амаль цалкам запісаў гэты расповед на відэа. Напэўна, трымаць гэтае відэа пры сабе будзе недарэчна.

Учора Валянціну Быкаву пахавалі ў вёсцы Ваўчо пад Ушачамі, дзе яна пражыла апошнія 40 гадоў. Заўтра, 7 ліпеня 2016 года, Валянціне Уладзіміраўне мусіла споўніцца 90 год.

1604