it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 14

Замак у Медніках месціцца ўсяго за 2 км ад мяжы з Беларуссю. Калі пераехаць пункт пропуску "Каменны Лог", то зусім хутка пабачыце ўказальнік нелева "Medininkai 2", гэтая дарога і вядзе на замак.

Замак у Медніках -- брат-блізнюк Крэўскага замка. Будаваліся ў адзін час (XIV ст.) і выглядаюць практычна аднолькава. Паміж замкамі 45 км. Існуе прыгожая легенда, што асілкі, якія будавалі замкі, перакідваліся ў паветры будаўнічымі прыладамі.

Ступень захаванасці таксама была блізкая (магчыма, у Медніках крыху лепей захаваліся самі сцены).

Яшчэ нядаўна замак выглядаў так (фота з інтэрнэту):

IMGP1781

Medininku_pilis.Medininkai_Castle

medininkupilisdab1ar

Потым быў доўгі працэс адбудовы:

DVP201011Medininkai-084

А днямі, наведаўшы Меднікі, я пабачыў ужо адноўлены замак.

Уваходны квіток каштуе 1,74 эўра. Інфармацыі для турыстаў па-беларуску пакуль няма, напісаў ліст у дырэкцыю з прапановай задарма перакласці.

Вонкава:

medi01 medi02 medi03 medi04 medi05 medi06 medi07 medi08 medi09 medi10 medi11 medi12 medi13 medi14 medi15 medi16 medi17 medi18 medi19 medi20

Экспазіцыя ў вежы:

med (1) med (2) med (3) med (4) med (5) med (6) med (7) med (8) med (9) med (10) med (11) med (12) med (13) med (14) med (15) med (16) med (17) med (18) med (19) med (20) med (21)

Цікавы артыкул пра аднаўленне замка глядзіце ТУТ