it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 29

чытач Зміцер Курза скінуў такую вось сваю перапіску з кампаніяй "Газпром-нефть"

вы яшчэ запраўляецеся на запраўкай расейскай кампаніі?..

 

-------- Перасланае паведамленне --------
Ад каго: Чирко Оксана Петровна<Chirko.OP@gazprom-neft.by>
Каму: Kurzen <zmitrachok@mail.ru>
Тэма: RE: ЭЛЕКТРОННЫ ЗВАРОТ

Паважаны Дзмитрый!
Мы б з вяликай радасцю ужывали б родную мову, але, на жаль, вымушаны
прытрымливацца расейских стандартау. Кампания расейская, таму и стандарты
расейския.

From: Kurzen [mailto:zmitrachok@mail.ru]
To: _ПНПО Газпромнефть-Белнефтепродукт
Cc: HR (human resources)
Subject: ЭЛЕКТРОННЫ ЗВАРОТ

Вітаю, шаноўная кампанія ЗТАА "ГАЗПРАМНАФТА-БЕЛНАФТАПРАДУКТ"! хачу выказаць
вам шчырую падзяку за вашую добрасумленную  і адказную працу, высакаякасны
сэрвіс і добразычлівасць персаналу. заўжды карыстаюся паслугамі вашых АЗС, а
таксама раю гэтак рабіць і іншым.
аднак мяне надта непакоіць такое пытанне: вашая кампанія, на вялікі жаль,
абсалютна не выкарыстоўвае родную беларускую мову нідзе, зусім нідзе.а яна ж
таксама дзяржаўная і як-ніяк мае права хоць на нейкі ўжытак. беларуская мова
зараз і так памірае, 99% справаводства, ТВ, СМІ, адукацыі, спорта і г.д.
ігнаруюць беларускую мову ў Беларусі.
калі выязджаеш за мяжу, то ў Польшчы - АЗС на польскай мове, ва Украіне - на
ўкраінскай, у Расіі - на рускай і г.д.. а ў Рэспубліцы Беларусь усё па-руску.
часам і не зразумееш, ці ў Беларусі ты знаходзішся ці ў РФ!
вельмі прашу Вас павярнуцца тварам да роднай беларускай мовы і хаця б часткова
пачаць яе ўжываць: у шыльдах (уваход-выхад, на сябе-ад сябе, КРАМА,
АЎТАМЫЙНЯ), таблічках (рэжым работы, прыбіральня), указальніках, наклейках
(вядзецца відэаназіранне, адчынена-зачынена), рэкламе (бігборды, білборды,
ТВ-рэклама і інш.) і інш. . паверце, гэта таксама было б выдатным
маркетынгавым крокам і яскрава вылучыла б вас сярод іншых кампаній на рынку.
з павагай і спадзяваннем на лепшае, Дзмітрый Ігаравіч Курза

Тэгі: