it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 01

Каб паглядзець падрабязную інфармацыю пра кнігі, прагартайце старонку ўніз.

Кнігі дасылаюцца накладзеным плацяжом па Беларусі. Кошт дастаўкі (незалежна ад колькасці кніг) -- 4 рублі. Магчымы самавываз у Менску. Для гэтага НЕ ЗАПАЎНЯЙЦЕ адрас, а пакіньце каментар у апошнім полі.

Для замовы кніг, калі ласка, запоўніце ніжэйшую форму

Пазначце, колькі кніг хочаце замовіць. Калі вы не хочаце замаўляць нейкія кнігі, пакідайце там нуль.

Г.Лабадзенка "дзіцячая заМова" -- 10 рублёў + дастаўка
Колькасць:

Г.Лабадзенка "дзіцячая заМова-2" -- 10 рублёў + дастаўка
Колькасць:

В. Быкаў “Ліквідацыя” -- 15 рублёў + дастаўка
Колькасць:

Р.Барадулін “У неба пехатою” -- 5 рублёў + дастаўка
Колькасць:

Рыгор Барадулін, "Перакуленае/Опрокинутое" -- 5 рублёў + дастаўка
Колькасць:

А.Літвіноўская, Г.Лабадзенка "Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы" -- 10 рублёў + дастаўка
Колькасць:

А.Літвіноўская, Г.Лабадзенка "Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы. 2 частка" -- 10 рублёў + дастаўка
Колькасць:

А. Хадановіч "Нататкі таткі" -- 12 рублёў + дастаўка
Колькасць:

"Беларускі эратычны фальклор" -- 10 рублёў + дастаўка
Колькасць:

К. С. Льюіс "Хронікі Нарніі" па-беларуску -- 19 рублёў + дастаўка
Колькасць:

У.Арлоў, П.Татарнікаў "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі" 52 рублі (ў кошт уключаная дастаўка па Беларусі)
Колькасць:

Імя (Абавязкова)

Імя па бацьку (Абавязкова)

Прозвішча (Абавязкова)

Ваш e-mail (Абавязкова)

Горад (Абавязкова)

Індэкс (Абавязкова)

Вуліца (Абавязкова)

Дом (Абавязкова)

Кватэра

Тэлефон

Дадатковая інфармацыя

 

---------------------------------------------------

DZ12

 

"дзіцячая заМова" -- вясёлы маляваны дапаможнік па беларускай мове! пасуе як дзецям, гэтак і дарослым.

"Ліквідацыя". Аповесць Васіля Быкава, уключаная ў школьную праграму пад назвай "Сотнікаў". Даследчык Сяргей Шапран адмыў тут 100 цэнзарска-рэдактарскіх савецкіх правак. 370 старонак, цвёрдая вокладка. Старонкі з кнігі можна паглядзець ТУТ.

 

78020_900

"У неба пехатою". Пасмяротная кніга Рыгора Барадуліна, куды ўвайшлі вершы апошніх гадоў. Укладальнік Сяргей Шапран.  224 старонкі, мяккая вокладка. Падрабязней пра кнігу можна пачытаць ТУТ.

"Перакуленае/Опрокинутое" -- кніга выбраных вершаў Рыгора Барадуліна з перакладамі на рускую мову. Укладальнік Сяргей Шапран.

"Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы".  Кнігу складаюць 20 урокаў на розныя тэмы (слоўнікі, граматыка, цікавінкі, заданні для самакантролю). Цвёрдая вокладка, 168 старонак тэксту, 32 старонкі фота (здымкі з усіх 10 гарадоў, дзе адбываюцца курсы). Навуковы рэдактар – доктар філалагічных навук Генадзь Цыхун. Дызайн Насты Арайс. Арыгінальныя ілюстрацыі мастака Рамана Шыка.

"Нататкі таткі" -- кніга дзіцячых вершаў Андрэя Хадановіча. Прызнана "Кнігай года - 2015" паводле версіі экспертаў ПЭН-цэнтра.

"Беларускі эратычны фальклор" -- крыніца народнай мудрасці і гумару. Рэкамендуецца чытачам, старэйшым за 18 гадоў.

"Хронікі Нарніі" -- залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія “Уладар пярсцёнкаў”) лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі. Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў "Хронік" на 41 мове. Чарговай мовай, на якой выходзіць гісторыя Нарніі, становіцца беларуская!