it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 09

Сабіна Радзько , Народныя навіны Віцебска

У далёкім 1955 годзе малады выпускнік Белдзяржуніверсітэта прыехаў настаўнікам рускай мовы ў Крынкаўскую школу Лёзненскага раёна. Праз чатыры гады перабраўся ў абласны цэнтр. З гэтага моманту Віцебск атрымаў свайго Паэта і Грамадзяніна. 
Віцебск напаткала журботная вестка — 9 мая памёр паэт Давід Сімановіч

Гэта Давід Сімановіч стаяў ля вытокаў абласнога тэлебачання, дзе — рэч у тыя часы нечуваная — заставаўся адзіным беспартыйным супрацоўнікам.

Гэта Давід Сімановіч, апантана ламаючы сцены ўладнага супраціву, вяртаў Віцебску імя Марка Шагала.

Гэта дзякуючы Давіду Сімановічу мы ведаем пра ролю нашага горада ў лёсах Пушкіна, Маякоўскага, Твардоўскага, Гайдара і Лажэчнікава.

Гэта Давід Сімановіч заўжды і на ўсіх узроўнях абараняў памяць Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава.

Гэта Давід Сімановіч, калі надышлі нялёгкія для літаратараў часы, не разгубіўся і не схаваўся за дзвярыма кватэры, а выдаваў новыя кнігі і бясконца сустракаўся са сваімі чытачамі, дзе толькі выдавалася такая магчымасць: у школах, бібліятэках, а то і пад адкрытым небам. Ён, не гандлюючы сумленнем і не прагінаючыся перад найноўшымі літаратурнымі генераламі, абыходзіў любыя перашкоды, каб сказаць людзям тое, што лічыў патрэбным.

Гэта Давід Сімановіч быў блізкім сябрам Еўтушэнку, Барадуліну, Канапельку і Папковічу. Сваёй мудрай усмешкай ён паўсюль ствараў прыўзняты настрой — на адкрыцці выставы, на прэм’еры спектакля ці проста на вуліцы.

З ім адышла цэлая эпоха ў культурным жыцці Віцебска. Без Давіда Сімановіча наш горад ніколі не будзе ранейшым. Але яго вершы застануцца з чытачамі…

Надо быть, а не казаться,
каждой жилкою касаться
века своего.

И беде сопротивляться,
и к победе подниматься
гордо и светло!

Тэгі: