it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 18
даслана на пошту
Вітаю, спадар Лабадзенка!
Мяне завуць Алеся Аўласевіч. Я два з паловай гады займаюся кухняй па-беларуску. Прапагандую не беларускую кухню, але кухню па-беларуску.
Гэта суполкі:
А зараз пачалі здымаць відэа. К вордаўскім файле спасылкі на відэа і ідэя. Раптам вам будзе цікава напісаць пра гэта ў блогу ці каму распавесці =)
Дзякуй вялікі!
З павагай,
Алеся Аўласевіч.

Кулінарнае відэа па-беларуску

У беларускім сеціве пачалі з’яўляцца кулінарныя відэа па-беларуску. Гэта чарговы

этап развіцця праекта “Смачна есці” у межах якога сабрана больш за 500 рэцэптаў на

беларускай мове з фотаздымкамі і тлумачэннямі.

Пра ідэю распавядае аўтарка рубрыкі на сайце kli4nik.info Алеся Аўласевіч:

Я павінна адразу папярэдзіць, што не займаюся нацыянальнай беларускай кухняй. Гэта

для мяне цікава як з’ява, але пасыл не ў гэтым.

Я займаюся гастранаміяй, збіраю рэцэпты, гатую і фатаграфую тое, што атрымалася.

Аднойчы настаў час, калі фотак ежы стала зашмат і з’явілася ідэя займацца кухняй не

толькі для сябе, але дзяліцца гэтым з людзьмі.

Перадусім для мяне стаіць мэта папулярызаваць беларускую мову праз смачныя стравы.

На сённяшні дзень у сацыяльных сетках шмат ініцыятыў, якія займаюцца спортам,

агучваннем фільмаў, перакладам коміксаў. Мы ўсе ствараем камфортнае асяроддзе, якое

спрыяе адраджэнне беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця.

Спадзяюся, што шэраг відэа, якія з’явяцца будуць карысныя. Давайце ствараць не проста

беларускую кухню, але кухню па-беларуску.

https://www.youtube.com/watch?v=DtInkttfL5w

https://www.youtube.com/watch?v=LIzI9-XCq7o

Тэгі: