it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 09

УВАГА! КНІГІ ВЫЙШЛІ З ДРУКУ, ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ПРЭЗЕНТАЦЫЮ ТУТ

У Менску кнігі можна набыць:

* "Кніжны салон" (вуліца Калініна, 5)

* "Акадэмкніга" (ст.м. Акадэмія навук)

* "Логвінаў" (Незалежнасці, 37а)

з бясплатнай дастаўкай па Менску і Беларусі --  www.imbryk.by

Савецкая цэнзура зрабіла ў аповесці "Мёртвым не баліць" 200 правак.

Да 90-годдзя пісьменніка выйшаў "адмыты" варыянт

2dni

Следам за выхадам непадцэнзурнай аповесці Васіля Быкава "Мёртвым не баліць" (600 старонак, цвёрдая вокладка), убачыў свет іншы славуты твор пісьменніка -- "Сотнікаў". У выданні, дзе даследчык Сяргей Шапран адмыў больш за 100 цэнзарскіх правак, аповесці вернутая аўтарская назва -- "Ліквідацыя" (370 старонак, цвёрдая вокладка).

Выхад гэтых дзвюх кніг можна лічыць сенсацыяй, бо гэта -- першыя непадцэнзурныя кнігі Васіля Быкава.

Набыць абедзьве кнігі можна будзе 16 і 18 чэрвеня ў кнігарні "Кніжны салон" (Калініна, 5) ад 15.00 да 19.00.

У азначаны час кошт кожнай кнігі паасобку складзе 100 тысяч рублёў, а за 2 кнігі разам -- усяго 180 тысяч рублёў.

Пасля яны паступяць у вольны продаж, але ўжо з нацэнкай кнігарняў -- то бок, кожная будзе каштаваць недзе па 150 тысяч рублёў.

Апроч гэтага, у азначаны час можна будзе набыць і кнігу апошніх вершаў Генадзя Бураўкіна "Нагаварыцца з зоркамі" за 50 тысяч рублёў.

Складальнік усіх трох кніг -- літаратуразнаўца Сяргей Шапран. Вокладкі ўсіх кніг -- Зміцер Гупянец.

bur-vokl

Каб падпісацца на кнігу ўжо цяпер – і добра ашчадзіць – дашліце, калі ласка, заяўку на мэйл labadzenka@gmail.com па форме:

  1. Імя, прозвішча

  2. Адрас (калі вы не з Менску і трэба будзе слаць поштаю).

  3. Мэйл

  4. Тэлефон

  5. Колькасць асобнікаў

Чытайма беларускае!

vokladka-bykau

Вокладка Быкаў_ліквідацыя

PA220185Сканчаецца падпіска на ўнікальнае выданне – непадцэнзурны варыянт кнігі Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”. Укладальнік кнігі, даследчык творчасці Быкава Сяргей Шапран (на фота), дзякуючы сынам Васіля Быкава, знайшоў у гарадзенскай кватэры пісьменніка чарнавік, які лічыўся страчаным. Адтуль стала вядома, што савецкія цэнзары і рэдактары зрабілі Быкаву больш за 200 правак, а потым увогуле забаранілі твор на два дзесяцігоддзі! Каб падрабязна паказаць усе пакуты кнігі ад старанных "рэдактараў", спатрэбілася 300 старонак каментароў!

Непадцэнзурнае выданне мае 600 старонак у цвёрдай вокладцы. Кошт для падпісчыкаў -- 100 тысяч рублёў.

Выданне прымеркаванае да 90-годдзя Васіля Быкава (19.06.2014).

Выхад кнігі стаў мажлівым дзякуючы чыннай падтрымцы бізнэсоўца і мецэната Паўла Бераговіча.

ПРЭСА ПРА ВЫДАННЕ

Еўрарадыё

TUT.BY

Наша Ніва

Камсамолка

Беларуская служба Польскага радыё

Радыё Свабода

Белсат

Старонкі будучай кнігі

усе "адмытыя" цэнзарскія праўкі паказаныя маркерам ды нажнічкамі!

mnb02 mnb01

Анатацыя будучай кнігі:

bykau-1964Практычна ўсе буйныя творы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924—2003), якія былі напісаны ў 1959—1981 гг., патрапілі пад няўмольны каток савецкай цэнзуры. Першай у гэтым шэрагу значыцца знакамітая аповесць Быкава «Мёртвым не баліць» (першая назва — «Ноч пасля свята»), якая пасля публікацыі ў 1966 г. знаходзілася пад забаронай каля двух дзесяцігоддзяў.

Сам Быкаў неаднойчы выказваў шкадаванне, што не ўдалося зберагчы першапачатковую рэдакцыю твора, аднак у сапраўднасці захаваўся не толькі непадцэнзурны варыянт «Мёртвым не баліць» (ён знаходзіцца на пастаянным захоўванні ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва), але і яго чарнавая рэдакцыя, цудам знойдзеная малодшым сынам пісьменніка Васілём Быкавым у той кватэры, дзе некалі жыў Васіль Уладзіміравіч у Гродне. У выніку аналізу тэкста можна канстатаваць, што толькі па цэнзурна-рэдактарскіх меркаваннях у аповесці было зроблена каля 200 купюр, прычым гэтыя скарачэнні маглі складаць адно слова (Сталін, Берыя, СМЕРШ) або займаць некалькі старонак. У такім скалечаным выглядзе твор і вядомы сучаснаму чытачу.

У дадзеным выданні «Мёртвым не баліць» упершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацый і крытыкі аповесці; у «Каментарыях» разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора.

Тэгі: