it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 19

0016

Вярнуўся зь лецішча, дзе са мной адбылося надзвычайнае здарэньне. Я пабудзіў чмяля.

Падняўшыся на другі паверх, я падсунуў стол да вакна, паставіў ноўтбук, запараную каву і сеў працаваць. Адчыніў вакно -- каб дыхаць хвоямі, што растуць пад самым домам і літаральна зазіраюць у акно. І раптам каля вакна на сьцяне нехта заварушыўся. Высьветлілася, што ў круглай адтуліне цэглы зімаваў чмель. Ад сьвежага паветра чмель прачнуўся і незадаволена стаў азірацца па баках. Прапоўз крыху ўверх. Пасьля ўніз. Пасьля не ўтрымаў раўнавагу -- і бракнуўся на стол. Залез на дыванок мышкі і стаў пільна ўглядацца ў парушальніка ягонага спакою. Я, натуральна, пацягнуўся па фотаапарат. Чмель тым часам залез на мышку -- каб даць зразумець, хто тут гаспадар. Колькі хвілін мы мелі фотасесію, пасьля чаго чмель пераляцеў на вакно. Я адчыніў вакно больш -- і чмель, прачнуўшыся дарэшты, паляцеў вітаць і спазнаваць вясну. Фотасесія прыкладаецца.

0025

0036

0045

0055

0063

0073

0083

Тэгі: