it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 11

Піша Юрась Каласоўскі з Магілёва:

Як Вы ведаеце, нядаўна ў Менску пасля рэканструкцыі адчынілі залу чакання на чыгуначным вакзале. Упрыгожвае гэтую залу скульптурная кампазіцыя "Папараць". Мяне здзівіла, па-першае, тое, што інфармацыйная шыльда да гэтай кампазіцыі напісана па-расейску, па-другое, тое, што там дапушчана ажно некалькі пунктуацыйных памылак. Так, перад злучнікам як (как), калі ён ужываецца ў значэнні "ў якасці", коска не ставіцца (а там два такія выпадкі). Так, пабочная канструкцыя "з аднаго боку" (с одной стороны) выдзяляецца коскамі, а пасля слоў "а з другога" (а с другой) павінен ставіцца працяжнік. Яшчэ ў адным выпадку прапушчаны "прабел" паміж словамі, а таксама адна коска адрозніваецца ад іншых шрыфтам. З'яўляюся настаўнікам беларускай мовы, але ж пунктуацыя ў рускай мове вельмі падобная, да таго ж правяраў сябе па даведніках. Можаце спраўдзіць мае сцверджанні і самі. Фота дасылаю. Мне здаецца, што на гэты выпадак варта адрэагаваць.

pap1 pap2

Тэгі: ,