it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 06

даслаў Зьміцер Безкаравайны

biplanДва тыдні таму папулярны літоўскі гурт Biplan абвесціў, што шукае беларускі пераклад для свайго хіта "Amore". На прапанову адгукнулася больш за 80 чалавек.

 – Вялікі дзякуй усім удзельнікам конкурсу! Я не чакаў такой хвалі тэкстаў, – прызнаецца вакаліст гурта Макс Мельман. – Я папрасіў дапамагчы сваіх беларускіх сяброў, але ўсё роўна некалькі начэй я практычна не спаў – сядзеў і чытаў. Я ўжо амаль вывучыў беларускую! – смяецца ён.

У выніку музыкі Biplan спыніліся на некалькіх варыянтах, але лепшы з іх будзе абраны ў студыі, падчас запісу беларускай версіі песні "Amore". Адбудзецца гэта днямі, а імя яго аўтара будзе абвешчана на наступным тыдні разам з прэм’ера абноўленай кампазіцыі ў Інтэрнэце.

Нагадаем, што пераможца конкурсу, які адбываецца пры падтрымцы беларускага парталу TUT.BY і "Радыё АНТ", стане афіцыйным суаўтарам беларускай версіі "Amore" і сустрэнецца з гуртом. Песня "Amore" атрымала афіцыйны прыз за найбольшую колькасць ратацый у Літве па выніках 2013, а сам калектыў – "Лепшы поп-гурт " на галоўных літоўскіх музычных узнагародах М.А.М.А.

"Amore" (кліп) на літоўскай – http://youtu.be/JVPCQnFOnUY

"Amore" (кліп) на ўкраінскай – http://youtu.be/d-9AOxbNc_Q

"Amore" (кліп) на рускайhttp://youtu.be/EDiup1g3eU4  

Тэгі: