it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 17

0014

17 красавіка ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма” прэзэнтавалі дыск “Галасы” ў Старых Дарогах у складзе: паэт Сяргей Панізьнік, музыка Яўген Валошын і я. Старыя Дарогі – цудоўнае мястэчка, дзе мы зь Яўгенам былі ўжо тры ці чатыры разы, і куды штораз едзем з ахвотай. Тут жывуць надзвычай цёплыя і прыгожыя душой людзі, шчырыя беларусы, аматары прыўкраснага. А старадарожская самагонка – гэта ўвогуле элітарны прадукт, які павінен быць нацыянальным брэндам разам з буслом, БелАЗам і “Песьнярамі”!..
Гэтым разам наведалі школу №2 і школу №3, дзе нас сустракалі надзвычай цёпла. Ніжэй – колькі фотак з прэзэнтацыяў.
0023

У Старых Дарогах вельмі ўдзячная публіка, да якой заўжды прыемна ехаць.

0034

Ня ведаю, хто зьвязаў Сяргею Панізьніку такі афігенны швэдар, але я такі таксама хачу!.. 😉

0043

Дзяўчонкі ўважліва слухалі Яўгена Валошына

0053

Яўген чырванеў і саромеўся

0061

Але яго ўсё адно ўважліва слухалі

0071

Нават вельмі ўважліва

0081

Віталь Юрэвіч -- чалавек, безь якога Старыя Дарогі былі б нашмат меньш беларускія

0091

У школе №3

0101

Хлопчык Паша, які вучыцца ў шостым класе, так ачараваў нас, што атрымаў фірмовую торбачку ад культурніцкай кампаніі "Будзьма!"

Запрашайце "Галасы" ў свой горад!

Тэгі: