it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 18


Што толькі ні здаралася з удзельнікамі экспедыцыі. У вадзе патаналі, у агні гарэлі, пад зямлю спускаліся, на вышыню ўзлазілі… А ўсё для таго, каб прадставіць кожнаму аматару цмокаў унікальны дапаможнік – Цмачыную мапу Беларусі!

-- Калі мы арганізоўвалі экспедыцыю “У пошуках Цмока”, то дакладна не ведалі, што будзе ў выніку, -- кажа каардынатар праекта Алена Макоўская. – Аднак пасля васьмі паездак ідэя з мапай папрасілася сама – бо здабытыя звесткі трэба было неяк упарадкаваць. Экспедыцыя цягнулася некалькі месяцаў, а скончылася прыгожа і сімвалічна: апошняя вандроўка была ў Лепель, на адкрыццё першага ў Беларусі помніка Цмоку!

далей чытайце ТУТ

Тэгі: