it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 06

калядная Вільня
вітае цябе, каханая
анёламі ў горадзе
зорамі на Гедыміна
і вежаю зноўку ягонай
такой туманнаю
кавярняй празрыстаю
агенчыкамі
няспыннымі

ты пэўна адна
разумееш розьніцу
ялінкі віленскай
і нашай
елкі
а ў горадзе-героі
марозіцца
а ў Вільні слота
і панядзелкі
ідуць адразу
пасьля пятніцы
бо ведаюць:
мы чакаем Калядаў
і баючыся перапыніцца
даюць пачуцьцям замежным
рады
а мы ад Вільні
парой сьвяточнай
не вымагаем
большай Эўропы
чым дыхаць
вулкамі
вузкімі
ноччу
і таяць
каваю
зь мятным сіропам

каханая,
кожным агенчыкам
кожнай
батлейкаю
з цудам
сярод калыскі
чакае горад,
дзе ўсё можна
дзяўчыну й хлопца
зь менскай прапіскай

Тэгі: