it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 28

перадрук з Еўрарадыё

Ангела Эспіноса ніколі не была ў Беларусі, а беларускую мову вывучыла самастойна.

Запісаць на відэа “Пагоню” Максіма Багдановіча яна вырашыла пад уплывам свайго віртуальнага сябра з Беларусі, прадпрымальніка Алеся Мазаніка. Алесь — уладальнік крамы беларускіх тавараў Imbryk.by Інтэрнэт-грамадзе вядомы таксама і тым, што дабіўся пакарання для кіроўцы аўтобуса, які вывесіў у кабіне расійскі сцяжок.

Ангела Эспіноса вывучыла беларускую мову ўсяго за 9 месяцаў, хоць ніколі не была ў нашай краіне. Зацікавілася Беларуссю пасля выбараў 2010 года. А пасля зразумела, што нашая мова і культура цікавейшая за нашую палітыку. Дзяўчына жыве ў іспанскім горадзе Гранада, дзе вывучае славянскую філалогію. Апроч беларускай, яна добра ведае польскую, украінскую і рускую мовы.

Ангела вядзе спецыяльны блог “Іншаземка, якая піша па-беларуску”. Сярод планаў на 2014 год Ангела пазначыла: “Я хачу ШМАТ пісаць, і па-беларуску таксама. Трэба займацца літаратурай, мовазнаўствам, здаць сесіі і атрымаць працу ў аэрапорце на лета. І, канечне, займацца беларускай справай”.

Раней Ангела Эспіноса праславілася ў беларускім інтэрнэце выкананнем “Малітвы” на словы Янкі Купалы.

Тэгі: