|
Кра
16
|
Відэа зроблена 11 красавіка 2009 году ў часе паездкі ў Веткаўскі раён.
Гэтае адчуваньне сюррэалізму цяжка перадаць на відэа ці фота — калі наўкол на дзесятак кіламетраў няма жывых людзей. Калі дарогу перабягае агромністая касуля, як здаецца табе, з трыма галавамі. Калі на дарозе ляжаць дзіцячыя боцікі, ляжаць ужо 20 год. Калі ў студнях ёсьць вада, але піць яе ўжо ніхто ніколі не будзе.
Я даўно хацеў патрапіць у зону. Цяпер мяне бачна ў цемры.



































красавiка 17, 2009 at 09:25
а нас бачна ў цемры ўжо 23 гады
красавiка 17, 2009 at 11:35
Глеб, с фоткамі тая ж праблема, як была з віцебскімі..перарабі
красавiка 18, 2009 at 23:55
Яшчэ некалькі гадоў таму гэтая мясцовасць не была такой пахілай. Жах! А вось у выселеных вёсках Брагіншчыны разнеслі пакуль не ўсё. Там заходзіш у хату, нібы ў музей: на стале – талеркі, на ложках – вышыванкі, на гарышчы – старыя спісаныя сшыткі, пад столлю – абраз. Здаецца, што зараз выйдзе гаспадыня, але ніхто не ідзе. І толькі праз не зачыненыя за табой ад жахлівасці дзверы вецер ганяе акамянелае павуцінне вакол тваёй галавы, а пасля чамусьці думаецца: колькі ж ненароджаных магла сагрэць гэта хата сваімі сценамі, магла выгадаваць іх і даць дарогу ў Вялікі свет?.. Хата – жанчына ў роспачы, якая ніколі не народзіць, якая не зведае мацярынскага шчасця, якая без чалавечай дабрыні будзе доўга-доўга дажываць свой непатрэбны нікому па волі лёсу век. Хіба толькі прыўкрасіць іх існаванне тая самая трохгаловая касуля,збянтэжаны галодны воўк з шалёнымі вачыма ці буслы, якія, не зважаючы ні на што, ніколі не здрадзяць сваёй Радзіме…
красавiка 22, 2009 at 18:03
Зараз чытаю “Злую зорку” Івана Шамякіна… Нават не ўяўляецца, як гэта так: усё было вельмі добра – і шусь, у адно імгненне такая трагедыя для столькіх пакаленняў людзей…
траўня 3, 2009 at 23:37
спасылка па тэме
http://insurhent.livejournal.com/74741.html
траўня 16, 2009 at 23:19
з бусламі вельмі маляўнічая.
“балючыя” фоткі.