it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 19

З Андрэем Трубецкім мы пазнаёміліся ў Лепелі, на адкрыцці першага ў Беларусі помніка Цмоку. Спадар Андрэй вырабіў для яго дыхтоўную жалезную кнігу з інфармацыяй пра Лепельскага Цмока.

-- Я цмокамі зацікавіўся даўно, яшчэ да гісторыі з гэтым помнікам... -- хітравата паглядзеў на нас пан Трубецкі. -- І нават вырабіў тузін-другі разнастайных цмокаў...

Натуральна, мы неадкладна папрасілі шаноўнага каваля падзяліцца здымкамі. Выявілася, што некаторыя цмокі зляцелі яшчэ да фотасесіі, але колькі абліччаў захаваць на здымках удалося.

ДАЛЕЙ ЧЫТАЙЦЕ ТУТ

Тэгі: