it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 06

400-225

Былы прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Нэльсан Мандэла сканаў. Пра гэта ў ноч на пятніцу, 6 снежня, абвясціў цяперашні прэзідэнт дзяржавы Джейкаб Зума, перадае агенцтва Reuters

95-гадовы Мандэла памёр у сябе дома ў Ёханэсбургу пасля працяглай хваробы. Праваабаронца і былы прэзідэнт пакутаваў на лёгачную інфекцыю.

Як паведаміў Зума, Мандэлу пахаваюць з дзяржаўнымі ўшанаваннямі. Прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі распарадзіўся прыспусціць сцягі ў знак памяці аб нябожчыку.

паводле Lenta.ru

Тэгі: