it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 13

0012

Афіцыйны візыт у Чачэрск пачаўся з прызямленьня ў аэрапорце "Нью-Чачэрск".

0021

Ля трапа мяне чакала мая машына зь міліцэйскім картэжам. Перапісаўшы нумары, таварышы міліцыянеры не адставалі ад мяне цягам усяго візыту 😉

0032

Пэрліна Чачэрску -- ратуша XVIII стагодзьдзя. Мураваная аснова, драўляныя дзівосныя вежы -- ўнікальная для Беларусі пабудова!..

0041

Захацеўшы наведаць Краязнаўчы музэй, што месьціцца ў ратушы, я пабачыў на дзьвярах такую вось цудоўную абвестку.

0051

Мой калега, слынны гісторык Зьміцер Яцкевіч нават захацеў сфатаграфавацца з цудадзейнай аб'явай

006

Давялося аглядаць каштоўнасьць звонку. Збудаваная яна так, што глядзіцца выгадна з самых розных ракурсаў і пунктаў.

008

Такую шыльду я пабачыў на ўваходзе ў дзіцячы парк...

009

Сінагога ХІХ стагодзьдзя. Цяпер тут -- эвангелісцкая царква.

010

Прачытаўшы гэты надпіс, я страшэнна захацеў дажыць да 2099 году!..

011

Царква 1799 года. Унікальная па-свойму -- мае абсалютна круглую залю. Адметна, што ў той час у горадзе было збудавана 4 (!) такія аднолькавыя храмы -- сымэтрычна ў розных канцах паселішча. Але ацалеў толькі гэты... Увогуле, круглая царква -- даволі рэдкая зьява для Беларусі.

012

З тылу храм глядзіцца яшчэ эфектней.

013

На гэтай філасофскай ноце афіцыйны візыт у Чачэрск быў скончаны.

Наступныя пункты -- Красны Бераг, Жылічы, Гомель.

Таксама хутка ў блогу -- ўнікальны фотарэпартаж з Чарнобыльскай зоны...

Тэгі: ,