it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 11

Нагадваю ўсім гамельчукам, гамельчанам і гомельцам, а асабліва гамельчанкам, што сёньня ў 18:00 у межах культурніцкай кампаніі "Будзьма!" адбудзецца прэзэнтацыя дыска "Галасы" з удзелам мяне. Адрас прэзэнтацыі: вуліца Палеская, 52. На прэзэнтацыі можна будзе прыдбаць згаданы дыск.

Бярэ ўдзел слынны гісторык Зьміцер Яцкевіч, які прачытае лекцыю "Галасы Гомельшчыны: крыніцы іх паходжаньня" (пра сотні неапрацаваных справаў па Гомельшчыне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі).

Запрашаю ўсіх!..

даведкі праз e-mail labadzenka@gmail.com (заўжды на сувязі)

Тэгі: