it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 10

Нарэшце мае заслугі перад Радзімай ацэненыя належным чынам. Учора ў паштовую скрынку прыйшоў канверт. Адкрываю - -а там
0011

Ліст -- дзьве друкаваныя старонкі. І -- вельмі важны подпіс

002

Я проста афігеў! Во, думаю, нехта прыкальнуўся!..

Любячы праўду і парадак, я стаў званіць па пазначаным у лісьце тэлефоне -- на вуліцу Сямашкі 15а, у Полк патрульна-паставой службы.

Дзяжурны ня змог даць рады і запрасіў да тэлефона начальніка.

Вось, кажу, прыйшоў ад вашага імя ліст. Дык гэта прыкол ці вы такое рассылаяце?

-- А вы ў арміі служылі? --напружыўся начальнік.

-- Не, - -адказваю я.

-- Чаму? -- ажыўляецца ён.

-- Бо я вучуся ва унівэрсытэце.

-- У якім?

-- БДУ.

-- Які факультэт?

-- Журфак.

-- А, панятна, -- расслабляецца начальнік. -- Гэта ў нас сумесная акцыя з унівэрсытэтамі -- яны нам даюць зьвесткі пра юнакоў-выпускнікоў, а мы запрашаем іх да сябе на працу.

-- А, панятна, -- расслабляюся я. І вырашаю, карыстаючыся выпадкам, даведацца што-нішто цікавае. -- А які заробак буду мець?

-- Ну, спачатку 900 тысяч, -- кажа начальнік. -- Але пасьля будзе больш, як троху папрацуеце.

У лісьце ёсьць і такі рэклямны момант

0031

Таму я вырашаю распытаць ужо пра ўсё.

-- А вы тут пра кватэру пішаце...

-- Так, якраз я займаюся гэтым пытаньнем! -- рапартуе начальнік. -- Вось у нас, хто прыйшоў у 2005 годзе працаваць -- дык ужо будуюцца. Квадратны мэтар - -два мільёны рублёў.

-- Ого, як танна! -- шчыра зьдзіўляюся я. -- А дзе дом?

-- Каля самай станцыі мэтро "Каменная горка", -- хваліцца начальнік.

-- А калі ў мяне дома мэтраў хапае, дык пралячу з кватэрай? -- уваходжу я ў ролю.

-- Ну чаму так? Прапішыце ў сябе сястру ці ажаніцеся і прапішыце жонку -- і паставім вас на чаргу!..

Я дзякую за запрашэньне і разьвітваюся.

Як вы лічыце, зь мяне атрымаецца добры міліцыянер-кінолаг?.. 🙂 Ці лепш вадзіцелем?..

Цалкам ліст можна пабачыць ТУТ і ТУТ

Тэгі: