Прыходзіць мужык на кірмаш, а там дзед продае семачкі ад яблык. Мужык кажа:
- Дзед, а што зь іх толку?
- Ну як жа. Хто іх будзе есьці -- зробіцца разумнейшым!
- Праўда?!
Мужык купляе шклянку і тут жа зьядае. Дажоўваючы, кажа:
- Слухай, дзед, я з за гэтыя 10 тысяч мог бы купіць два кілаграмы яблык і зьесьці разам з семкамі!..
Дзед усьміхаецца:
- Вось бачыш, пачынае дзейнічаць -- ты ўжо раземнееш...
- І праўда!.. Дай яшчэ шклянку!..
лiстапада 22, 2009 at 22:46
Моцна… Асабліва вялікае ўражанне ад апошняга верша! Дзякуй!