it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 12

Глеб Лабадзенка, для naviny.by

Суд з дырэктарам ЖЭС-48 прынёс някепскі вынік: пра беларускую мову прыгадалі нават тыя, каму яна нічога ня значыць.

labadzenkaЧаго не чакаў, дык гэта таго, што маскалі нашыя ўсходнія суседзі завыюць. Гісторыя, да якой варта ставіцца як да прыемнай неспадзяванкі, раптам набыла цікавы ракурс.

Калі ў нас навіна пра крывавую расправу над дырэктарам ЖЭСу была пададзеная пад соўсам “аштрафавалі за адмову адказваць па-
беларуску”, то тамтэйшая прапаганда ўбачыла тут нешта іншае.

“В Белоруссии вынесен первый приговор за использование русского языка”, — жэстачайшэ паведаміла радыё “Эхо Москвы” на сваім сайце (перадрукаваўшы матэрыял адыёзнай агенцыі Regnum). Артыкул перадрукавалі таксама “КоммерсантЪ” і Lenta.ru.

Калі б я быў ня ў курсе справы, то памысьліў бы, што Зянон Станіслававіч ужо недзе на шляху ад Гародні ў Менск.

Аднак жа ма… усходнія суседзі ня ў курсе. Таму, зварыўшы каву, я з насалодай сеў чытаць камэнты. Ужо першыя два прымусілі мяне сур’ёзна задумацца і адчуць сябе Гары Потэрам.

izvpadini61Что теперь будет с союзным государством?

andrey_katinА я бы и Баумгертнера на белорусском допрашивал. Без переводчика. Для поднятия статуса языка.

Далей усё было роўна ў духу суграмадзянаў з саюзнава гасударства. Прыводжу некаторыя камэнты, захоўваючы правапіс.

spitacПраво белорусов на свой язык это нормально. Но дело в том, что установление ответственности по закону за использование русского языка — это явно антирусская позиция. Это значит, что чиновник, не владеющий белорусским языком, не может работать. Это при том, что русский язык — второй государственный. Это запрет на профессию для русскоязычных. В чем здесь отличие от стран Балтии?

johnshopkinsТ.н. белорусский язык — это диалект, не имеющий никакого самостоятельного значения. Письменный белорусский вообще был создан искусственно в советский период.

levas555У Бандерштадта учатся. Если это — правда, для меня больше не существует Белоруссии.

karolina543Сбросить на Белоруссию атомную бомбу! Чтобы знали как русский язык ущемлять!

Yakov_moscow_soviet_unionЭто месть за арест главы "Уралкалия". Ни один нормальный россиянин, выступающий за союз с РБ и уважающий соседей, в эту провокацию не поверит.

karl_martel10Идиотизм крепчает в Бульбарейхе. Если русский язык второй государственный, то за что штрафовать?

scapaflowЧто я понял из текста статьи? 1. В споре между чиновником и белорусским гражданином, суд встает на сторону гражданина — ничего себе диктаторская страна! 2. Белорусские чиновники предпочитают переписку с белорусскими гражданами вести на русском языке — ничего себе "мягкая белорусизация"!

oldbeno...от РФ потихоньку отворачиваются ближайшие друзья по несчастью, не уж то начало общемировой агрессии против РФ…

russian_99Украина и Белоруссия — это русские страны! Украинцы и белорусы — это часть русской нации. А русский народ должен быть единым!

leggразжигает брехливое эхо. )) видимо поперек горла вам союз россии с белоруссией, очень хоцца чтоб братские народы срались — вот и раздуваете.

Як сьпяваў чароўны трусік, што б вы думалі? Адное зь першых пытаньняў, якое я атрымаў на анлайне на Радыё Свабода – ці не зьвязаны, на маю думку, штраф дырэктару ЖЭСу з арыштам Баўмгертнера? Тут я ўжо паціху стаў верыць, што зьвязаны. :)))

Але жарсьці па суду сьціхлі, саюзнае гасударства, на жаль, не дала дуба – і жыцьцё пайшло далей.

Ажно пакуль не насталі выбары мэра ў сталіцы нашай усходняй суседкі. Прызнаюся шчыра – зьешце мяне палітолагі, але за палітычным жыцьцём гэтай суседкі я не сачу ўвогуле. Занадта шмат Расеі тут, каб сачыць яшчэ і за Расеяй там. У тым ліку, я абсалютна не сачыў і за выбарамі мэра сталіцы іхнай вялікай родзіны.

Аж да моманту, пакуль сябар (такі ж у галаву стукнуты нацыяналіст, як і я) ня скінуў мне спасылку на феерычны пост Навальнага пра нашую мілую радзіму і нашую цудоўную мову. Прыгадаем той пост для неспакушаных:

Последний тиран Европы

На обратной дороге снова убеждаюсь: чтобы изменить в лучшую сторону мнение о кровавом режиме Лукашенко, надо просто проехаться по Бэлоруссии.
Никогда они с нами не объединятся. Им это на фиг не надо.
Ну и белорусский язык это что-то волшебное: рэстаран.
Как будто письменность придумали хачики, объединившиеся с падонками.
А еще есть офигенная буква - к букве 'у' приделали верхнюю закрючку от буквы 'й'.

 

Мне няважна, хто такі Навальны. Чалавек, які напісаў гэта – мой вораг. Ці проста мудак.

Сьпяшаючыся падзяліцца з калегамі-нацыяналістамі, я неадкладна зьмясьціў скрыншот гэтага посту ў блогу. Хто б мог падумаць, што па папулярнасьці Аляксей Навальны даволі хутка дагнаў дырэктара ЖЭС-48! За кароткі час пост перадрукавалі ў фэйсбуку 735 чалавек, а на блогу прачыталі больш за 3500.

Для некаторай групы гарачых прыхільнікаў Навальнага мудаком тут ужо апынуўся я. Па-першае, пост датаваны 2008 годам – адвакаты гэтага мовазнаўцы з Масквы даводзілі, што он ізьмяніўся, он паэт. Па-другое, он апазіцыя і красівы мальчык – таму брахаць на яго нельга. Па-трэцяе, он пазваў сабе на канцэрт “Ляпісаў”, падпяваў “Ня быць скотам” – і за гэта яму можна дараваць увогуле ўсё.

Усе гэтыя довады – слушныя. Аднак мяне, упартага барана, такі пасаж пра мілую радзіму і родную мову закрануў настолькі, што думкі свае я не зьмяніў. Нехта напісаў, што той допіс увогуле быў сьцёбам. Пардон, дастаткова вы ўжо тую мову тапталі, каб яшчэ цяпер і сьцябацца зь яе.

Бо ў чым сэнс? У 2008 годзе Навальны яшчэ ня быў палітыкам, а быў блогерам, які пачынаў сваю слаўную (кажу без іроніі) дзейнасьць па выкрыцьці карупцыянэраў у Расеі. То бок, для мяне, грамадзяніна Беларусі, ён быў звычайным грамадзянінам Расеі. І выказаўся якраз так, каб сказаць дакладней – маскалём.

Ясны пень, калі чалавек робіцца палітыкам, ён навучваецца (і яго навучваюць) гаварыць што трэба і ня ляпаць лішняга. Прыгадайце, як Абаму навучылі закасваць рукавы ў кашулі – каб народ бачыў, што чалавек працуе!.. Альбо як усе палітыкі маюць хрэстаматыйную фотку зь дзіцёнкам на руках.

Дык вось, “Ляпісы” на канцэрце ў Маскве – гэта той самы дзіцёнак на руках Навальнага. А запіс 2008 году – гэта тая гнілая хата, якую Лукашэнка грохнуў на сваёй малой радзіме, як толькі стаў прэзідэнтам.

Вы будзеце сьмяяцца – але нараніцу пасьля шырокага абмеркаваньня Навальны (ці ягоныя людзі) выдалілі той пост з ЖЖ! Чым пацешылі мяне ня меней за дырэктара ЖЭСу.

Дык вось, схематычна грамадзянін Расеі Аляксей Навальны стаў дырэктарам менскага ЖЭС-48. Абодва яны не абавязаныя любіць і шанаваць беларускую мову. Але кожнаму зь іх мая мова стала косткай у горле, насьмешкаю. І кожны зь іх мусіў хоць бы так – у судзе ці кнопкай delete – публічна забраць свае словы назад.

Тэгі: