it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 13

maur

 

З нагоды 130-гадовага юбілея класіка дзіцячае літаратуры Янкі Маўра інтэрнэт-крама беларускіх тавараў Prastora.by і гуказапісвальная кампанія BelTonMedia выпусцілі дыск з аповесцямі "Палескія рабінзоны" і "У краіне райскай птушкі", якія ўпершыню выйшлі друкам у 1930-я гады і вось ужо каторае дзесяцігоддзе займаюць сваё пачэснае месца ў школьнай праграме па роднай літаратуры.

Напісаныя ў духу найлепшых класічных традыцыяў прыгодніцкага жанру, гэтыя творы ня страцілі сваёй літаратурнай і выхаваўчай каштоўнасці. У сваіх “Палескіх рабінзонах”, выкарыстаўшы традыцыйную ў літаратуры “рабінзанаду”, Маўр цікава распавёў пра прыродныя багацці нашага Палесся. Гэтая аповесць вучыць быць смелымі, упарта дамагацца мэты і адольваць любыя цяжкасці.

Аповесць “У краіне райскай птушкі” расказвае пра жыццё тубыльцаў у каланіяльнай, залежнай краіне, пра іх барацьбу за сацыяльнае і нацыя-нальнае вызваленне. Аўтар услаўляе смеласць, волю і розум чалавека-змагара, які не скараецца перад выклікамі лёсу і ўрэшце перамагае. Займальныя і разам з тым пазнавальныя, гэтыя творы абуджаюць фантазію, заахвочваюць да глыбокага пазнання роднага краю і свету, у якім мы жывём.

Творы начытаў актор Уладзімір Козічаў, аформіў выданне мастак з Полацка Іван Іваноў.

Набыць аўдыёкнігу, як і шматлікія іншыя беларускія тавары, можна наўпрост у выдаўцоў: у інтэрнэт-краме Prastora.by - у Менску або з дасылкаю поштай па ўсёй краіне.

Тэгі: